“Урок Мужнасці на Кургане Бессмяротнасці” - так быў названы экскурсійны маршрут, па якім прайшлі вучні СШ №3 г. Лунінца


“Урок Мужнасці на Кургане Бессмяротнасці” - так быў названы экскурсійны маршрут, па якім прайшлі вучні СШ №3 г. Лунінца

08.10.2020                                                         Новости


Мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае!” было прымеркавана да 75-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны, якое адзначаецца ў пачатку верасня. 

– У нашай школе на працягу паўстагоддзя падтрымліваюцца добрыя традыцыі ваенна-патрыятычнага выхавання, – расказала педагог-арганізатар Вікторыя Леанідаўна Канашэвіч. – Сёлета пандэмічная сітуацыя перашкодзіла годнаму святкаванню 75-годдзя Вялікай Перамогі. Суботнюю сустрэчу каля Кургана Бессмяротнасці мы прысвяцілі абедзьвюм значным датам у гісторыі нашага народа. 

У дзяцей і дарослых быў яшчэ адна нагода сабрацца каля памятнага месца, дзе пахавана амаль пяць тысяч ахвяр фашызму. Звярнула іх увагу на першы сціплы помнік з імёнамі знішчанай гітлераўцамі лунінецкай сям'і – старых, жанчын, дзяцей. У свой час гэта так узрушыла пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, што ён увекавечыў гэты надпіс у кнізе “Зямля пад белымі крыламі”... Славуты літаратар – таксама сёлетні юбіляр. Прыгадванне аб ім звязала мінулае з сучаснасцю, што было вельмі сімвалічна напярэдадні Дня беларускага пісьменства. 

Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота Вікторыі Канашэвіч