“Каб струна душы зазвінела”: адбылася творчая сустэча з вядомым пісьменнікам Міхасём Пазняковым у літаратурным клубе “Шчырасць”


“Каб струна душы зазвінела”: адбылася творчая сустэча з вядомым пісьменнікам Міхасём Пазняковым у літаратурным клубе “Шчырасць”

09.10.2020                                                         Новости


Сёмы сезон у літаратурным клубе “Шчырасць” пры сталічнай публічнай бібліятэцы №22 пачаўся творчым вечарам кіраўніка клуба, паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка, мовазнаўцы, публіцыста, старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхася Пазнякова. Сярод гасцей – паэты, пісьменнікі, сябры творчай суполкі, студэнты БНТУ ваеннай кафедры, а таксама чытачы кніжніцы, прыхільнікі прыгожага пісьменства.

Адкрыццё клуба пачала загадчык бібліятэкі Аляксандра Каржанеўская.

Тэма сустрэчы была прымеркавана Году малой Радзімы. Міхась Пазнякоў зачытваў свае пранікнёныя вершы з кнігі “Заброддзе” аб сваёй малой Радзіме і з іншых зборнікаў вершаў.

На працягу вечара гучалі песні ў выкананні кампазітара і спевака Віктара Мяцельскага пад гітару на вершы Міхася Пазнякова “Сняжынка”, “Як зорачка высокая”, “Музе” і інш.

Яскрава выканала песенную кампазіцыю “Голас веснавога ветру” (Н. Тулінава – М. Пазнякоў) Надзея Тулінава – кампазітар, выканаўца, прызёр конкурсу “Golden voice” Мальта ў 2020 годзе.

Падчас мерапрыемства ўзяла слова артыстка эстрады, кіраўнік Мінскага гарадскога тэатра паэзіі пры Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы – Вольга Багушыньска, якая па-майстэрску прадэкламавала некаторыя вершы аб Радзіме з кніг Міхася Пазнякова.

Не абышлося і без падарункаў для бібліятэкі – новай кнігі вершаў Васіля Слапчука “Каранацыя палявога рамонка” з серыі “Бібліятэка Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі”.

Шмат цёплых і ветлівых слоў, пажаданняў творчага плёну і натхнення пачуў у гэты дзень аўтар, а прысутныя атрымалі шмат прыемных эмоцый і сюрпрызаў.

Сустрэча прайшла на адным дыханні і стала сапраўдным святам для аматараў паэзіі. 

КАРЖАНЕЎСКАЯ А.М., загадчык бібліятэкі         

Фота Васіля Кулікова