У Магілёве падведзены вынікі Міжнароднага літаратурнага конкурса «Лесная – место воинской славы», прысвечанага 312-годдзю бітвы пры вёскі Лясная Слаўгарадскага раёна


У Магілёве падведзены вынікі Міжнароднага літаратурнага конкурса «Лесная – место воинской славы»

Арганізатарамі конкурсу выступілі Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, ГА «Рускае культурна-асветніцкае грамадства», МДУ імя Куляшова і Магілёўскае аддзяленне БРСМ.

Конкурс праводзіўся па двух намінацыях: паэзія і проза ў розных узроставых катэгорыях.

На конкурс было даслана каля 30 работ з Беларусі, Расіі і Казахстана.

Узнагароджанне пераможцаў конкурсу адбылося 11 кастрычніка ў рамках правядзення Духоўна-культурнай акцыі «Лесная – место воинской славы» ў в. Лясная.

Пераможцамі ў намінацыі «Паэзія» (узроставая катэгорыя 14-22 гады) сталі Мацвееў Данііл – дыплом II ступені (г.Магілёў), Нехарошых Кацярына – дыплом III ступені (г.Магілёў);

узроставая катэгорыя 22-35 гадоў – Лескавец Аляксандра – дыплом I ступені (г.Магілёў), Данілаў Павел – дыплом II ступені (г.Магілёў), Ісаенка Марыя – дыплом III ступені (г.Магілёў);

узроставая катэгорыя звыш 35 гадоў – Сакалоў Міхаіл – дыплом I ступені (в.Новая Слабада Слаўгарадскага р-н), Салаўцоў Мікалай – дыплом II ступені (г.Чавусы), Лазюк Галіна – дыплом III ступені (г.Магілёў).

Пераможцамі ў намінацыі «Проза» сталі Куц Анастасія – дыплом II ступені (г.Магілёў) – узрост 14-21 год,

Ізмайлаў Альберт – дыплом II (г. Санкт-Пецярбург) – узрост звыш 35 гадоў.

Прэс-служба Магілёўскага абласнога аддзялення СПБ