Задача: размаўляць з людзьмі


Адбыўся рабочы візіт Мікалая Чаргінца ў Гомель

03.11.2020                                                         Новости


28-29 кастрычніка ў Гомелі з рабочым візітам знаходзіўся старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, сустаршыня Саюза пісьменнікаў дзяржавы, заслужаны дзеяч культуры Беларусі Мікалай Іванавіч Чаргінец, падчас якога правёў шэраг дзелавых і творчых сустрэч. Пра некаторыя з іх раскажам у гэтым матэрыяле. 

Патэнцыял кнігі – невычэрпны 

Напярэдадні Дня ўшанавання ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў па ініцыятыве кіраўніцтва ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама Мікалай Чаргінец наведаў праваахоўную структуру рэгіёна.

У час сустрэчы воіна-інтэрнацыяналіста, генерал-лейтэнанта ўнутранай службы ў адстаўцы, палітыка і пісьменніка Мікалая Чаргінца з начальнікам УУС аблвыканкама генерал-маёрам міліцыі Аляксандрам Васільевым размова ішла пра многія аспекты мінулага і сучаснага. У прыватнасці, акцэнтавана ўвага на раскрыцці рэзанансных здачынстваў, здзейсненых у Беларусі.

Як вядома, вялікую частку свайго жыцця Мікалай Чаргінец прысвяціў крымінальнаму вышуку, узначальваў у свой час яго ў МУС рэспублікі і добра ведае Гомельшчыну. Ён асабіста дапоўніў “невядомыя старонкі” ў прагрымелую на ўвесь Савецкі Саюз у 80-х гадах мінулага стагоддзя “Мазырскай справе”, а цяпер перадаў для абласнога музея шматлікія копіі матэрыялаў, якія сведчаць, у тым лику, і пра яго непасрэдны ўклад у раскрыццё гэтых злачынстваў. З цёплымі словамі Мікалай Іванавіч згадваў і ветэранаў органаў унутраных спраў, з якімі даводзілася праводзіць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і калі ўзначальваў транспартную міліцыю,  таму часта знаходзіўся ў Гомелі.

Падчас двухгадзіннай гутаркі была дадзена ацэнка стану правапарадку ў вобласці і краіне ў цяпершані час. Абмеркаваны ў гэтым стасунку пытанні па ўдасканаленні ідэалагічнай і прававой работы з моладдзю, працоўнымі калектывамі, творчай інтэлігенцыяй. Пры гэтым, размова ішла і пра кнігі – класікаў і сучасных аўтараў. Старшыня  Саюза пісьменнікаў падкрэсліў, што кніга выконвала і выконвае важную ролю ў фарміраванні светапогляду грамадзян, і яе патэнцыял трэба належным чынам выкарыстоўваць, у тым ліку і сярод службоўцаў праваахоўных структур.

У сустрэчы бралі ўдзел старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, ганаровы член СПБ Уладзімір Гаўрыловіч і начальнік аддзела кадравай палітыкі СПБ Алена Бабок, старшыня абласнога савета ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў, падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы, член СПБ Міхась Дзедавец. На завяршэнне цікавага абмену думкамі пісьменнікі ўручылі кіраўніцтву і прадстаўнікам упраўлення унутраных спраў аблвыканкама аўтарскія кнігі з аўтографамі.

Даніна памяці класіку

У Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І. Леніна адбылася цікавая сустрэча-экскурсія,  прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння вядомага драматурга А. Я. Макаёнка. 

Як вядома, ва ўстанове на базе краязнаўчага аддзела ўжо некалькі гадоў функцыянуе Музей літаратуруры Гомельшчыны, а таксама створана, дзякуючы агульным намаганням дзяржавы, пісьменніцкай сумпольнасці вобласці, бібліятэчных работнікаў і сям’і класіка беларускай літаратуры, Мемарыяльная зала народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка. Гэтую годную і вялікую працу высока ацанілі госці з Мінска – заслужаны дзеяч культуры Беларусі, вядомы беларускі празаік Мікалай Чаргінец і заслужаны дзеяч культуры, народны артыст Беларусі, кампазітар Эдуард Ханок, якія пазнаёміліся з экспазіцыямі залы, падзяліліся  ўражаннямі і пакінулі свае водгукі ў кнізе Ганаровых гасцей. У памятнай сустрэчы бралі ўдзел прадстаўнікі ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама, члены савета  і кіраўніцтва абласной пісьменніцкай арганізацыі Гомельшчыны, работнікі ўстановы культуры.

Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі падараваў Музею літаратуры вобласці (які, безумоўна, яшчэ будзе развівацца і напаўняцца новымі экспанатамі ў наступныя гады,  тут хутка з’явяцца экспазіцыі пра сучасных творцаў Гомельшчыны – дап.аўт.) некалькі рэдкіх фотаздымкаў, якія сведчаць аб сустрэчах і дружбе з Андрэем Ягоравічам Макаёнкам, а таксама распавёў пра цёплыя стасункі з драматургам. Прымаючы каштоўны падарунак, супрацоўнікі ўстановы адзначылі, што фотадакументы зоймуць належнае месца ў музеі.

На адным дыханні

Хлебам і соллю на гасціннай гомельскай зямлі сустракалі гасцей і ў актавай зале абласной універсальнай бібліятэкі. Сюды на сустрэчу з беларускім палітыкам і выбітным творцам Мікалаем Чаргінцом, а таксама са знакамітым музыкантам, кампазітарам, заслужаным дзеячам культуры, народным артыстам краіны Эдуардам Ханком сабраліся работнікі культуры абласнога цэнтра, мясцовыя літаратары і моладзь.

Адкрыў творчую сустрэчу старшыня абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзімір Гаўрыловіч, які напачатку выканаў пачэсную міссію. Так, па даручэнні Гомельскай епахіі БПЦ і архіепіскапа Стэфана  ён уручыў Мікалаю Чаргінцу Архіерэйскую грамату за значны ўнёсак у папулярызацыю мастацкай і праваслаўнай літаратуры. Уладзімір Гаўрыловіч адзначыў і значны ўклад кіраўніка творчага саюза ў фарміраванне  і развіццё творчай пісьменніцкай суполкі на Гомельшчыне, якой сёлета спаўняецца 15 гадоў – уручыў Мікалаю Чаргінцу памятны медаль “Кірыла Тураўскі. Асветнік. За ўклад у літаратуру”. Тут жа былі ўручаны  і іншыя ўзнагароды, як абласныя, так і міжнародныя. Напраклад, медалём Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў “За служэнне слову” адзначаны член Саюза пісьменнікаў Беларусі, народны артыст нашай краіны Эдуард Ханок.

Вялікі жыццёвы вопыт і багаты літаратурны набытак як пісьменніка раскрыліся перад аўдыторыяй падчас адкрытага і зацікаўленага дыялогу, які правёў Мікалай Чаргінец. Палітык і творца ў сваім выступленні спыніўся на многіх актуальных аспектах нашага сённяшняга жыцця. Тут не было “закрытых тэм”. У прыватнасці, ён выказаў свае думкі аб тым, што трэба рабіць, каб наша краіна годна выйшла з гэтай складанай сітуацыі, якая ўзнікла пасля выбараў кіраўніка дзяржавы, аб прычынах актыўнасці і нават умяшання ў грамадска-палітычнае жыццё і справы незалежнай Беларусі з боку суседніх еўрапейскіх краін,  а таксама, каб напоўніцу запрацавалі ўсе дамоўленасці паміж Беларуссю і Расіяй у межах Саюзанай дзяржавы, і многае іншае. На думку Мікалая Чаргінца, каб у краіне быў парадак, важны і патрэбен усебаковы дыялог, як уладным, так і грамадскім структурам трэба больш размаўляць і слухаць людзей, адказваць на самыя рэзкія і прамыя пытанні, весці адкрытую гутарку з насельніцтвам краіны па ўсіх накірунках жыцця.

Удзельнікі сустрэчы былі нераўнадушныя да выступлення Мікалая Іванавіча і адрасавалі палітыку і пісьменніку некалькі дзясяткаў пытанняў. Тэмы іх хвалююць розныя: ад праблем у прафесійнай сферы да грамадска-палітычнай сітуацыі ў рэспубліцы.  І на ўсе пытанні на працягу дзвюх гадзін ён адказваў шчыра і дэталёва. Гэтаксама  Мікалай Іванавіч падзяліўся сакрэтамі і крыніцамі творчага натхнення, распавёў пра сустрэчы з вядомымі людзьмі, акрэсліў сучасныя тэндэнцыі ў беларускай літаратуры.

А напрыканцы сустрэчы работнікаў культуры рэгіёна чакаў вялікі творчы падарунак: у абласной бібліятэцы хораша выступіў легенда савецкай музыкі Эдуард Ханок.

Як падкрэсліў надалей народны артыст Беларусі (сёлета Э.Ханок адзначыў сваё 80-годдзе - дап. аўтара), ён актыўна праводзіць сустрэчы з моладдзю і найперш імкнецца весці з ёй размову на зразумелай для яе мове.

Дарэчы, напярэдадні Эдуард Сямёнавіч па просьбе абласной пісьменніцкай арганізацыі правёў выступленне для навучэнцаў і педагогаў каледжа мастацтваў імя Н. Сакалоўскага і пабудаваў канцэрт з двух аддзяленняў. У першым распавёў пра свой шлях у мастацтва, вучобе ў Маскоўскай кансерваторыі, прадставіў свае найвядомыя мелодыі ранейшых гадоў, якія і сёння ведае і любіць старэйшае пакаленне. “Потолок ледзяной” – хіт стаў песняй года 1971-га, а яшчэ “Вы шуміце, бярозы”, “Завіруха”, “Здравствуй, чужая милая”, “Завіруха”, “Я у бабушки живу” і іншыя. Шквалам апладысментаў сустрэла публіка новыя творы  песню пра любімы, родны музыканту Брэст і хіт “Самурай”. А другое аддзяленне Эдуард Ханок пабудаваў на сучаснай музыцы юнага пакалення, чым, натуральна, захапіў навучэнцаў: яму падпявалі, выкрыквалі “Брава”, а расля сустрэчы падняліся на сцэну для ўручэння кветак і сфатаграфаваліся на памяць.

Трэба сказаць, што такое ж эмацыянальнае выступденне і выкананне ўласных песень, любімых не адным пакаленнем беларусаў, пакінулі яркае ўражанне і падарылі пазітыўны настрой у прыхільнікаў таленту Эдуарда Ханка і ў абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна!

Завяршылася памятная сустрэча, што прайшла на адным дыханні, цёплым абменам думак з творцамі Гомельшчыны – членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтограф-сесіяй і наведваннем шаноўнымі гасцямі Музея рэдкай кнігі абласной універсальнай бібліятэкі.

Улад ПРЫАЗЁРНЫ