У час асенніх канікул


Свята дзіцячай кнігі адбылося ў публічнай бібліятэцы №8 імя М. Багдановіча ў Мінску

06.11.2020                                                         Новости


Свята дзіцячай кнігі адбылося ў публічнай бібліятэцы №8 імя М. Багдановіча ў Мінску. Па запрашэнні кніжніцы перад юнымі чытачамі СШ №86, а гэта вучні 1-4 класаў спачатку выступіў вядомы дзіцячы пісьменнік, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Міхась Пазнякоў.

Цэлую гадзіну ішла займальная размова паважанага творцы з юнымі аматарамі чытання, гучалі вершы, скорагаворкі, казкі, загадкі. Творца адказаў на шматлікія пытанні дзяцей, а таксама прэзентаваў сваю паэтычную кнігу “Мы — беларусы”.

Затым свята кнігі прадоўжылася з новымі юнымі слухачамі гэтай жа школы. На гэты раз перад імі выступіў вядомы дзіцячы пісьменнік, старшыня секцыі дзіцячай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Мазго. Ён пазнаёміў дзяцей са сваімі кнігамі, прачытаў вершы, загадаў загадкі, адказаў на пытанні.

Для многіх дзяцей такія жывыя сустрэчы з пісьменнікамі былі першымі ў жыцці і сталіся сапраўдальным, незабыўным святам.

Павел КУЗЬМІЧ, фота аўтара