.dbd.jpg)
08.12.2020 Новости
Завяршыўся Мінскі гарадскі конкурс чытальнікаў патрыятычнай паэзіі, прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй. У ім прынялі ўдзел на розных этапах звыш 1700 вучняў і студэнтаў сталічных навучальных устаноў. У фінале ва ўсіх узроставых катэгорыях прынялі ўдзел 47 лепшых аматараў высокага мастацкага слова.
У сувязі з пандэміяй паўфіналы і фіналы конкурсу прайшлі ў некалькі этапаў. Апошнія два — у гіназіі № 25 і ў бібліятэцы № 1 імя Льва Талстога. Найбольш актыўны ўдзел у конкурсе прынялі навучэнцы гімназіі № 25, СШ № 168, № 26, № 82, студэнты БДПУ імя М. Танка і БДУ.
Зараз журы пад кіраўніцтвам старшыні МГА СПБ Міхася Пазнякова падводзіць вынікі і вызначае пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу.
Напапярэдні Новага года ў Доме літаратара адбудзецца паэтычнае свята, на якім і будуць абвешчаны і ўзнагароджаны лепшыя з лепшых чытальнікаў — у чатарох узроставых катэгорыях: малодшыя школьнікі; вучні сярэдняга школьнага ўзросту; старшакласнікі; студэнты.
Дарэчы, гэты конкурс стаў ужо традыцыйным сярод мерапрыемстваў сталічнага аддзялення СПБ. Наступны стартуе з 1 красавіка 2021 года і будзе доўжыцца да 10 снежня.
Павел КУЗЬМІЧ
Фота Васіля КУЛІКОВА