“Гой ты, Русь мая святая…”


У Доме дружбы адбыўся творчы вечар, прысвечаны Сяргею Ясеніну

16.12.2020                                                         Новости


У Доме дружбы адбыўся творчы вечар, прысвечаны Сяргею Ясеніну. Ён быў прымеркаваны да 125-годдзя з дня нараджэння класіка рускай паэзіі і да 95-годдзя з дня яго смерці.

Узнёслае, яркае слова пра жыццё і творчасць Сяргея Ясеніна сказаў вядучы гэтай вечарыны, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ, старшыня таварыства дружбы “Беларусь-Расія” Міхась Пазнякоў. Ён прачытаў таксама свае пераклады вершаў слыннага паэта на беларускую мову. На вялікім экране былі прадэманстраваны ўрыўкі з дакументальнага і мастацкага фільмаў “Сяргей Ясенін”, успаміны яго маці, прагучалі песні на яго вершы ў запісу.

Вершы С. А. Ясеніна прадэкламавалі супрацоўнікі Дома дружбы Алеся Даменнікава, Анастасія Чарняўская; студэнты Мінскага каледжа прадпрымальніцтва Раман Знак, Аляксандра Якушкіна, Вікторыя Кяда, Ясенія Фейзулаева; удзельнікі тэатральная студыі “Акцёр” СШ № 218 (кіраўнік — Ваўнейка Алена Віктараўна) — Ганна Сыч, Вольга Бараноўская, Анастасія Мураўская, Дар’я Губанава.

Павел КУЗЬМІЧ,
фота Васіля Кулікова.