Да 100-годдзя паэта


Да 100-годдзя паэта

У зборнік Майстра беларускага пісьменства Аляксея Пысіна ўвайшло каля васьмідзесяці вершаў-шэдэўраў, аб якіх гаварылася ў артыкулах многіх вядомых літаратараў і якія пры жыцці паэт найчасцей дэкламаваў слухачам на літаратурных вечарынах. Зборнік прызначаны шырокаму колу чытачоў.


Ты быў просты і сціплы ў жыцці, але заўсёды бескампрамісны ў барацьбе за праўду, нецярпімы да прыстасавальніцтва і фальшу. …я ведаю, як добра працавалася тым, хто трымаў на цябе раўненне, і як хораша сябравалася з табою тым, хто адчуваў побач тваё плячо і поруч – твой локаць.
Мікола Аўрамчык


Няхай заўсёды гучыць на зямлі Беларусі мужная і шчырая паэзія Аляксея Пысіна – сапраўднага паэта.
Рыгор Барадулін


Духоўнасць у паэзіі Пысіна – добрая, дзейная. Яна вынікае з усяго, што мае сапраўдны жыццёвы сэнс. (…) Як жа ўсё-такі добра, што ёсць у нас, у нашай паэзіі гэты светлы чалавек і паэт, з сэцам добрым і мужным!
Варлен Бечык


Лірычная паэзія Аляксея Пысіна – сведчанне глыбіннага разумення жыцця, цудоўнае сведчанне відушчай, рэвалюцыйнай чалавечнасці, мудрасцю сталага веку і гаючаю чысцінёй маленства (…) (У радках вершаў. – В.А.) вечная свежасць, што б’е наплывамі, як цудоўнае, несмяротнае мора, свежасць сапраўднай паэзіі.
Янка Брыль


Пысінская паэзія на глыбінным узроўні скрозь і вельмі часта і адкрытым тэкстам сцвярджала чалавечнасць.
Дзмітрый Бугаёў


Слова яго і Слава яго гранічна адкрытыя і гранічна глыбокія.(…) Таму, што Аляксей Пысін – Асоба і Асоба народная. Асоба беларуская і сваёй сціпласцю, і сваім талентам, і сваім жыццём салдата, жыццём чалавека, жыццём паэта.
Генадзь Бураўкін


Адухоўленае і ёмістае слова Пысіна стараецца зразумець быццё,перадаць яго абагульненыя амаль да сімвалу ўзнятыя рысы. Ледзь не кожная фізічная падрабязнасць робіцца пад пяром паэта душэўнай з’явай, падзеяй значнай істотнасці для сябе і для іншых.
Рыгор Бярозкін


Патрыятызм А. Пысіна своеасаблівы, непаўторны. Ён выпраменьваецца нібы знутры, з самых патаемных куточкаў свядомасці лірычнага героя-сейбіта, салдата.
Любоў Гарэлік

СКАЧАТЬ