Новая зорка


Новая зорка

Добрая навіна для аматараў дэтэктываў і прыгодніцкай літаратуры!

У Выдавецкім доме “Звязда” выйшла новая кніга Алёны Беланожкі “Зорка Рагхігархі”.

Маладая авантурыстка Аліна і яе сябры аказваюцца ўцягнутыя ў дэтэктыўную гісторыю вакол магутнай старажытнай зброі, здольнай знішчыць увесь свет. Герояў аповесці чакаюць небяспечныя прыгоды, навуковыя адкрыцці і прыгожая любоўная гісторыя.

Кніга адрасавана маладзёжнай аўдыторыі, а таксама ўсім прыхільнікам кінажанру “масала”.

Набыць выданні па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме “Звязда” (г. Мінск, вул. Захарава, 19, каб. № 20).

Калі ў вас узнікнуць пытанні па кнігах, калі ласка, звяртайцеся ў Выдавецкі дом “Звязда” па тэлефонах:

+375 17 271 12 94
+375 17 271 79 65