Уганаравалі лепшых чытальнікаў


У Мемарыяльнай зале Дома літаратара адбылося падвядзенне вынікаў Мінскага гарадскога конкурсу чытальнікаў патрыятычнай паэзіі

30.12.2020                                                         Новости


У Мемарыяльнай зале пісьменнікаў Беларусі, што ў Доме літаратара, адбылося ўрачыстае свята — падвядзенне вынікаў Мінскага гарадскога конкурсу чытальнікаў патрыятычнай паэзіі, прысвечанага 75-годдзю Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй. У конкурсе прынялі ўдзел звыш 1700 вучняў і студэнтаў сталіцы. У фінале спаборнічалі 47 чытальнікаў. 22 з іх сталі пераможцамі і лаўрэатамі ў чатырох узроставых катэгорыях. У мерапрыемстве ўдзельнічалі як лепшыя чытальнікі паэзіі, так і іх настаўнікі і бацькі. Дыпломы, статуэткі, медалі і памятныя падарункі ўручалі — старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ, старшыня журы Міхась Пазнякоў, а таксама — мастацкі кіраўнік Тэатра паэзіі, артыстка эстрады Вольга Багушыньска і рэжысёр гэтага тэатра Адрыян Багушыньскі.

Першае месца сярод малодшых школьнікаў журы прысудзіла Сцяпану Панцялееву і Аляксею Комару — вучням 3 “А” і 3 “В”класа СШ № 82; Ангеліне Мацяс, вучаніцы 5 “Б” класа СШ № 168 — сярод вучняў сярэдняга школьнага ўзросту; Вікторыі Лявонавай і Лізавеце Сімаковай — вучаніцам 10 “А” класа СШ № 168 (сярод старшакласнікаў) і Злаце Захарэўскай — студэнтцы факультэта пачатковай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка (сярод студэнтаў). Уладальнікамі ГРАН ПРЫ конкурсу сталі 8 чалавек. Сярод млодшых школьнікаў — вучань 2 “А” класа СШ № 134 Роберт Багушыньскі; сярод вучняў сярэдняга школьнага ўзросту — вучаніцы 5 “В” класа гіназіі № 35 Кацярына Панфілава, Юльяна Шпілеўская і Меланія Якімава; сярод старшакласнікаў — вучаніца 9 “Б” класа гімназіі № 35 Дарына Ананіч; вучаніца 10 “А” класа СШ № 26 Дар’я Абрамава і вучань10 “Б” класа СШ № 168 Павел Шастакоў; сярод студэнтаў — студэнтка факультэта пачатковай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка Вікторыя Такушэвіч. Пяць другіх месцаў было прысуджана Яраславу Байкову (вучню 2 “Б” класа гімназіі № 35); Мікіце Локуну (вучню 6 “Д” класа гімназіі № 35); Кацярыне Молаш (вучаніцы 10 “А” класа гіназіі № 35); Кацярыне Андрукевіч і Галіне Бялянінай (студэнткам факультэта пачатковай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка). Тры трэція месцы дасталіся Садковіч Лізавеце (4 “А” клас гімназіі № 35); Васюк Ульяне (5 “Г” глас гімназіі № 35), Тышкевіч Яне (7 “А” клас гімназіі № 35).

Ганаровыя граматы МГА СПБ і падарункі былі ўручаны педагогам, якія падрыхтавалі найбольш лаўрэатаў конкурсу. А іменна: Наталлі Пятроўне Лойка (гімназія № 35); Валянціне Станіславаўне Драбышэўскай (СШ № 168); Ганне Станіславаўне Красоўскай (СШ № 82); Ірыне Аляксандраўне Буторынай (БДПУ імя Максіма Танка).

Акрамя гэтага па выніках конкурсу Роберту Багушыньскаму, Меланіі Якімавай, Дарыне Ананіч, Дар’і Абрамавай, Вікторыі Такушэвіч былі ўручаны пасведчанні пазаштратных артыстаў Тэатра паэзіі, створанага ў 2016 г. сталічным аддзяленнем СПБ.

Павел КУЗЬМІЧ

Фота Васіля Кулікова