Сустрэча сяброў па пяры ў Пінску


У Пінскай раённай бібліятэцы імя Яўгеніі Янішчыц адбылася першае ў гэтым годзе пасяджэнне клуба літаратараў Піншчыны “Пінчукі”

09.02.2021                                                         Новости


У Пінскай раённай бібліятэцы імя Яўгеніі Янішчыц адбылася першае ў гэтым годзе пасяджэнне клуба літаратараў Піншчыны “Пінчукі”. І, як заўсёды, сустрэча прайшла ў атмасферы сяброўства і ўзаемапавагі, што вельмі важна для кожнага творчага чалавека, які выносіць свае вершы на суд іншых.

У хуткім часе у друк выйдзе літаратурная старонка мясцовай газеты, для якой падчас пасяджэння і адбіраліся творы. Удзельнікі слухалі, абмяркоўвалі і тактоўна карэкціравалі іх, шукаючы самае лепшае слоўца, самы трапны выраз, самы прыгожы эпітэт, і разам з тым улічвалі аўтарскі стыль, які неабходна захаваць. Добрыя парады, рэкамендацыі  даў удзельнікам клуба лаўрэат Нацыянальнай літаратуранай прэміі Валерый Грышкавец.

Акрамя таго, падчас сустрэчы быў абмеркаваны план пасяджэнняў клуба на бліжэйшыя месяцы, а таксама будучае мерапрыемства з нагоды юбілею клуба літаратараў.

Свае новыя вершы чыталі А. А. Наўгародская, Т. А. Лушчыцкая, Г. І. Лазіцкая, Л. С. Шклёда, С. Л. Мажароўская, Н.А. Харошка, А. С. Жогла, З. В. Савіла, В. С. Мяцельскі.

Прэс-служба Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ

Фота – Пінская раёная бібліятэка імя Я.Янішчыц