Завяршыўся Магілёўскі гарадскі конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці "На пачатку дарог", прысвечаны 90-годдзю Уладзіміра Караткевіча


Завяршыўся Магілёўскі гарадскі конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці

22.02.2021                                                          Новости


Завяршыўся гарадскі конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці "На пачатку дарог", прысвечаны  90-годдзю Уладзіміра Караткевіча, які праводзілі сумесна Магілёўское абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, ДУДА "Цэнтр творчасці "Эверэст" г.Магілёва" і Магілёўскі гарвыканкамам. 16 лютага 2021 года ў актавай зале дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі "Цэнтр творчасці "Эверэст" г.Магілёва" адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў, на якой прысутнічалі прадстаўнікі 30 устаноў адукацыі і культуры гарадоў Магілёва і Бабруйска.

Пераможцаў конкурсу ўзнагародзілі ганаровыя госці мерапрыемства: намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Ірына Аркадзьеўна Сталярова, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Мікалаевіч Казека, загадчык філіяла ўстановы "Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь" "Музей К.Бялыніцкага-Бірулі" Святлана Вікенцьеўна Строгіна.

Прэс-служба Магілёўскага абласнога аддзялення СПБ