У Гарбавіцкім ВПК д/с – СШ Чавускага раёна Магілёўскай вобласці адбылася сустрэча з паэтэсай Жаннай Міус


У Гарбавіцкім ВПК д/с – СШ Чавускага раёна Магілёўскай вобласці адбылася сустрэча з паэтэсай Жаннай Міус

22.02.2021                                                          Новости


У рамках прадметнага тыдня і напярэдадні святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў Гарбавіцкім ВПК д/с – СШ Чавускага раёна Магілёўскай вобласці адбылася сустрэча вучняў установы з паэтэсай-зямлячкай Жаннай Міус (Усцінавай). Па запрашэнні настаўніцы Зяцьковай Святланы Мікалаеўны на мерапрыемства пад назвай “Паэтычныя галасы роднага краю” сабраліся юныя аматары мовы з 5-11 класаў.

Дарэчы, менавіта на гэтай сустрэчы адбылася першая прэзентацыя новай беларускамоўнай кнігі вершаў аўтара “Мае Медуніды”, якая пабачыла свет у лютым бягучага года. Паўтары гадзіны зносінаў на роднай мове з роднымі людзьмі прайшлі з бляскам у вачах і шчырымі ўсмешкамі на вуснах.

Жанна Віктараўна з захапленнем расказвала рабятам пра свой новы зборнік, у якім яна імкнулася перадаць любоў да родных мясцін, непаўторнай беларускай прыроды, да жывога трапнага народнага слова. Вучні ўважліва слухалі шчыры аповед пісьменніцы, іх цікавіла, з чаго пачынаўся яе шлях у літаратуру, што натхняе на пошукі тэм, адкуль ідзе жаданне пісаць менавіта па-беларуску. Дамовіліся сустракацца часцей, каб адчуваць смак роднага слова не толькі на звыклых уроках мовы і літаратуры.

Прэс-служба Магілёўскага абласнога аддзялення СПБ