Магілёўскія пісьменнікі ўзялі ўдзел у бліц-рандэву “Курс на мову”


Магілёўскія пісьменнікі ўзялі ўдзел у бліц-рандэву “Курс на мову”

24.02.2021                                                          Новости


УК "Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва" прапанавала магілёўскім пісьменнікам паўдзельнічаць у бліц-рандэву "Нашы пісьменнікі: Курс на МОВУ". Магілёўскія пісьменнікі падзяліліся свамімі думкамі наконт роднай мовы і расказалі пра свае перавагі ў галіне беларускай літаратуры: http://csgpb.mogilev.by/biblioteka/2021/02/18/blicz-randevu-nashy-pismenniki-kurs-na-movu/

А якія беларускія кнігі раяць прачытаць магілёўскія пісьменнікі? Да Дня роднай мовы УК "Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва" падрыхтавала падборку рэкамендацый беларускіх кніг ад магілёўскіх пісьменнікаў абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. 

Удзел ў акцыі ўзялі Алесь Казека, Уладзімір Ясеў, Валянціна Габрусева, Віктар Кунцэвіч, Алена Беланожка, Жанна Міус, Вольга Бялова, Вольга Малянкова-Куляшова, Аляксандр Косцераў, Алена Кісель. На старонцы змешчаны кароткі інфармацыйны блок пра кожнага аўтара і рэкамендацыі найбольш цікавых, на ягоную думку, беларускіх кніг: http://csgpblog.blogspot.com/2021/02/blog-post_17.html

Прэс-служба Магілёўскага абласнога аддзялення СПБ

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси