Тыдзень дзіцячай кнігі ў Віцебску быў адкрыты з удзелам Тамары Красновай-Гусачэнкі


Тыдзень дзіцячай кнігі ў Віцебску быў адкрыты з удзелам Тамары Красновай-Гусачэнкі

30.03.2021                                                          Новости


26 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча ў межах Года народнага адзінства адбылося свята адкрыцця Тыдня дзіцячай кнігі “Обойди весь белый свет, а роднее в мире нет” з удзелам вядомай паэтэсы Тамары Красновай-Гусачэнкі. Цэнтральным аб’ектам свята стала кніга Тамары Іванаўны “Край родной, любимый”. Вучні 2 “В” ДУА “Гімназія №3 г. Віцебска імя А.С.Пушкіна” пачыталі напамяць верш, які даў назву гэтаму зборніку, а таксама “А роднее нет”, “Где жыву я – центр Вселенной”, “Здравствуй” і інш., прасякнутыя любоўю і пяшчотай да радзімы, да яе прыроды і традыцый.

Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гульні “Это родина моя или дальние края?”, у аснову якой ляглі вершы паэтэсы, і, у выніку, прадэманстравалі цудоўныя веды пра прыроду роднага краю.

У выкананні бібліятэкара прагучалі лірычныя вершы Тамары Красновай-Гусачэнкі пра прыгажосць і непаўторнасць прыродных пейзажаў зімой і вясной, летам і восенню, якія былі праілюстраваны музыкай і яркімі карцінамі юных мастакоў – чытачоў біліятэкі.

Паэтэса  прадоўжыла тэму вясны і вясновых свят і прачытала аўдыторыі вершы “Мамин праздник”, “Апрель-красавик”, “Когда цветёт сирень”, а таксама вершы з раздела ”Подскажите бабушке... Ударения” кнігі “Детский мир”. Напрыканцы свята Тамара Іванаўна нагадала дзецям пра асноўны сэнс назвы 2021 года – Года народнага адзінства і звярнулася да іх з наказам любіць і берагчы свой родны край, з любоўю і павагай адносіцца да сваіх блізкіх, сяброў, аднаклакснікаў і ўсіх людзей на зямлі.

Галіна РАЖНОЎСКАЯ, загадчык бібліятэкі імя Ул. Караткевіча