
Арганізатары: Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага, РВУ «Выдавецкі дом “Звязда”», Брэсцкае абласное аддзяленне саюза пісьменнікаў Беларусі.
Дата правядзення: 4 чэрвеня 2021 г.
Фарматы правядзення:
- у памяшканні бібліятэкі (г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48);
- дыстанцыйны ўдзел з відэадакладам.
Праблемна-тэматычнае поле круглага стала:
- выданне краязнаўчай літаратуры на тэрыторыі Беларусі і ў краінах Садружнасці Незалежных Дзяржаў;
- пошукава-даследчая праца па вывучэнні гісторыі малой радзімы, увод створаных дакументаў у навуковае і культуралагічнае кола даследаванняў;
- папулярызацыя краязнаўчых ведаў і вынікаў даследаванняў у грамадстве, далучэнне моладзі да краязнаўчай дзейнасці;
- адлюстраванне краязнаўства ў навукова-папулярных публікацыях і мастацкіх творах;
- літаратурнае краязнаўства як аснова грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання моладзі.
Мовы круглага стала: беларуская, руская.
Рэгламент выступлення – 10-15 хвілін.
Папярэднюю заяўку аб удзеле з тэмай даклада просьба даслаць да 10 мая 2021 г. на электронную пошту milak65@mail.ru. Магчыма завочная форма ўдзелу. Відэадаклады просьба даслаць таксама на электронную пошту да 24 мая 2021 г. Відэадаклады будуць даступныя на YouTube-канале бібліятэкі.
Запрашаюцца краязнаўцы, пісьменнікі, журналісты, бібліятэкары і іншыя зацікаўленыя асобы.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для ўдзелу ў круглым стале. Паведамленне аб уключэнні дакладаў у праграму і запрашэнне на мерапрыемства будуць высланы дадаткова.
Па выніках круглага стала плануецца выданне зборніка матэрыялаў.
Камандзіровачныя выдаткі за кошт накіроўваючай арганізацыі.
Каардынатары круглага стала:
- Карлюкевіч Алесь Мікалаевіч, дырэктар – галоўны рэдактар РВУ «Выдавецкі дом “Звязда”»
Кантактная інфармацыя: раб. тэл.: +375 17 311 17 13 (прыёмная)
e-mail: zviazda.by@gmail.com
- Кароль Людміла Канстанцінаўна, намеснік дырэктара па бібліятэчнай рабоце Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага
Кантактная інфармацыя: раб. тэл.: +375 162 59 21 28, маб.: +375 29 316 80 18
e-mail: milak65@mail.ru
- Дземідовіч Таццяна Анатольеўна, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі
Кантактная інфармацыя: маб. тэл.: +375 33 318 15 89
e-mail: tatiana.demidovich@gmail.com
Дырэктар А.Я.Стрыжевіч