Незабыўная сустрэча


Незабыўная сустрэча

16.04.2017                                   Новости 


Па запрашэнні сталічнай гімназіі №74 тут адбылася творчая сустрэча юных чытачоў з вядомым дзіцячым пісьменнікам Міхасём Пазняковым. Ганаровы госць пазнаёміў вучняў малодшых класаў з выстаўкай сваіх кніг, расказаў пра дзяцінства, вучобу ў школе. Прачытаў вершы, скорагаворкі, загадаў загадкі. Юныя слухачы прынялі самы непасрэдны ўдзел у размове з пісьменнікам, чытанні скорагаворак, разгадванні загадак.

Міхась Паўлавіч адказаў на шматлікія пытанні цікаўных слухачоў, многія з якіх атрымалі кнігі ад госця за правільныя адгадкі і адметныя пытанні. Свята кнігі праляцела хутка, але пісьменнік паабяцаў яшчэ раз завітаць да вучняў з новымі кнігамі.

Павел КУЗЬМІЧ

Фота Васіля КУЛІКОВА

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси