Сусветны Дзень перакладчыка


У сталічнай бібліятэцы №7 намаганнямі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ і калектыву ўзгаданай бібліятэкі адбылося літаратурна-музычнае мерапрыемства.

12.10.2021                                                          Новости


У сталічнай бібліятэцы №7 намаганнямі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ і калектыву ўзгаданай бібліятэкі адбылося літаратурна-музычнае мерапрыемства. Гучалі аўтарскія пераклады на родную мову Іны Фраловай і Святланы Быкавай. З увагай слухалі пераклады з літоўскай мовы на рускую Алены Свечнікавай. Алена Уладзіміраўна прапанавала і некалькі песень пад гітару. Разбіраліся ў адценнях палітры ўсходніх моў разам з Хізры Асадулаевым.

 

Фармат мерапрыемства крыху здзівіў ліцэістаў і школьнікаў. Па прызнанні слухацкай аўдыторыі, запланаваны час праляцеў незаўважна. Паспрабаваць свае сілы ў якасці перакладчыка разам з прафесійнымі пісьменнікамі была магчымасць ва ўсіх жадаючых. А калі ўжо быць больш дакладнымі, толькі ў невялікай часткі жадаючых, выслухаць усіх не дазволілі 45-хвілінныя межы мерапрыемства. Вядучая імпрэзы, супрацоўнік МГА СПБ Іна Фралова падрыхтавала невялікія дзіцячыя вершы і прапанавала зрабіць пераклад на родную мову. Было ўсё па-сапраўднаму, нават “пісьменніцкі ганарар” – салодкі пачастунак кожнаму пераможцу. Гэты клопат узяла на сябе загадчыца бібліятэкі Шваб Аксана Мікалаеўна.

 

На заключэнне – агульны здымак усіх без выключэння выступоўцаў.

 

Ганна Старадуб