
13.10.2021 Новости
Адбылося чарговае “Літаратурнае падарожжа” членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі. Шлях на гасцінную Вілейскую зямлю быў выбраны невыпадкова. З верасня па кастрычнік на Вілейшчыне традыцыйна праходзіць раённы фестываль “Светлае слова”. Творчыя госці прынялі ўдзел у святочным адкрыцці і асвяшчэнні памятнай дошкі пратаіерэю Віктару Бекарэвічу ў вёсцы Латыгаль, пасля іх чакала сустрэча са школьнікамі горада Вілейкі ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Ганны Новік. Школа №3 на чале з дырэктарам запрасіла наведаць літаратурны музей пісьменніка Івана Лашуткі. І напрыканцы пісьменнікі накіраваліся ў вёску-музей Заброддзе, каб ушанаваць памяць загінулых у Першай Сусветнай вайне. Барыс і Валянціна Цітовічы, стваральнікі вядомага і за межамі Беларусі музейнага праекта, правялі змястоўны экскурс.
Апякункай “Літаратурнага падарожжа” па Вілейшчыне была Таццяна Мікалаеўна Захарыч, нязменны арганізатар фестывалю “Светлае слова”.
Творчы дэсант складалі – паэт Леанід Багдановіч, кіраўнік народнага клуба кампазітараў і паэтаў Ірына Карнаухава, краязнаўцы Аляксандр Плавінскі і Аляксандр Раткевіч, паэт і празаік Юрась Нераток , а таксама творчы кіраўнік падарожжа паэтэсса Іна Фралова.
Ганна Старадуб