Справаздачна-выбарчы сход МГА СПБ


Адбыўся справаздачна-выбарчы сход пісьменнікаў Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

14.10.2021                                                          Новости


Адбыўся справаздачна-выбарчы сход пісьменнікаў Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Апрача сталічных пісьменнікаў у ім прынялі ўдзел сталічныя госці: вядучы спецыяліст Упраўлення культуры Мінгарвыканкама Марына Дзмітрыеўна Ясюк, дырэктар Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк г. Мінска Таццяна Аляксееўна Швед, галоўны спецыяліст Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Я. Купалы Вікторыя Мікалаеўна Забалоцец, мастацкі кіраўнік Тэатра паэзіі МГА СПБ Вольга Пятроўна Багушыньска і настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 35 г. Мінска Наталля Пятроўна Лойка. У сходзе прынялі ўдзел таксама старшыня СПБ Мікалай Іванавіч Чаргінец, намеснік старшыні СПБ Анатоль Яўгенавіч Матвіенка і начальнік аддзела кадраў СПБ Алена Уладзіміраўна Бабок.

 

Са справаздачным дакладам выступіў старшыня МГА СПБ Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў.

 

Па прапанове М.І. Чаргінца і шматлікіх пісьмовых зваротах сталічных літаратараў на пасаду старшыні МГА СПБ зноў аднагалосна абраны М.П.Пазнякоў.

 

Членамі савета МГА СПБ пад кіраўніцтвам старшыні аддзялення абраны Анатоль Аўруцін, Вольга Багушыньска, Людміла Воранава, Навум Гальпяровіч, Таццяна Жылінская, Анатоль Зэкаў, Уладзімір Мазго, Лізавета Палеес, Уладзімір Навумовіч, Іна Фралова, Уладзімір Тулінаў.

 

Рэвізійная камісія МГА СПБ абрана ў наступным складзе: Павел Вераб’ёў, Фёдар Баравой, Тамара Кавальчук.

 

Як вядома, былая намеснік старшыні МГА СПБ Наталія Касцючэнка запрошана на пасаду галоўнага рэдактара часопіса “Нёман”. З 20 верасня 2021г. намеснікам старшыні сталічнага аддзялення СПБ працуе Уладзімір Мазго.

 

 

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси