З ЛЮБОЎЮ ДА ЛІТАРАТУРЫ


Літаратурны клуб «Аўтограф», арганізаваны пры інтэрнаце №8 Беларускага Дзяржаўнага эканамічнага універсітэта, працягвае сустрэчы юных студэнтаў з літаратарамі Саюза пісьменнікаў Беларусі.

03.11.2021                                                          Новости


Літаратурны клуб «Аўтограф», арганізаваны пры інтэрнаце №8 Беларускага Дзяржаўнага эканамічнага універсітэта, працягвае сустрэчы юных студэнтаў з літаратарамі Саюза пісьменнікаў Беларусі.

 

І не толькі з літаратарамі – 13 кастрычніка разам з Юрасём Нератком, заяўленым як выступоўца, і Інай Фраловай, творчым кіраўніком клуба, на імпрэзу прыйшла студэнтка лінгвістычнага універсітэта Любоў Раманава.

 

Трэба сказаць, што на працягу работы з «Аўтографам» Юрась Нераток заўсёды ў якасці сувыступоўцаў запрашае таленавітую моладзь, бо лічыць, што аднаму пакаленню значна прасцей паразумецца. Таму ў свой час да сустрэч спрычыніліся Антон Саладоўнікаў, Андрэй Касько, Анфіса Разэ́н, Кірыл Бандзерс.

 

Яшчэ адна звычка Юрыя Юр’евіча – «гуляць адкрытымі картамі». Таму задоўга да сустрэчы нядаўні юбіляр перадаў у залу творчыя здабыткі – дзве кнігі аформленага праекта «Лірычныя аўтары», які і збіраўся прэзентаваць. Кнігі пасля заканчэння сустрэчы былі перададзены ў бібліятэку з аўтографамі. Таксама паралельна з выступам на экране ішоў відэарад выяў экзатычнай мясцовасці – Намібіі, дзе жыве адна з лірычных аўтарак пісьменніка.

 

 

Трэба адзначыць, што Люба Раманава і сама піша вершы, аднак Юрась Нераток запрасіў яе для чытання вершаў, створаных ад імя жанчын, каб зменшыць узроставы і гендарны кантраст успрымання тэкстаў і без таго складанага, можна сказаць, аб’ёмнага, праекта.

 

Таксама студэнтка Люба коратка распавяла пра сябе і прадэманстравала ўласную творчасць. Як высветлілася, Муза не мінае і будучых эканамістаў: Наста Туравец сцэнічна азнаёміла гасцей і прысутных з уласнай рэфлексійнай лірыкай.

Куратар «Аўтографа» і гаспадыня пляцоўкі Ірына Георгіеўна Шаціхіна павіншавала Юрася Нератка з пятым годам выступаў і ўручыла яму партфоліо калектыўных здымкаў папярэдніх сустрэч.

 

 

Падчас імпрэзы. Злева направа – Люба Раманава, Юрась Нераток, Іна Фралова

 

Ігар Градоўскі