“На хвалі паэтычнай сімфоніі” - літаратурна-паэтычны вечар у клубе «Шчырасць».


“На хвалі паэтычнай сімфоніі” - літаратурна-паэтычны вечар у клубе «Шчырасць».

08.11.2021                                                          Новости


У публічнай бібліятэцы  № 22 адбыўся літаратурна-паэтычны вечар з удзелам кіраўніка клуба, паэта, празаіка, старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхася Пазнякова і паэткі, барда, выканаўцы песень, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілы Воранавай (Супрун). У зале прысутнічалі чытачы бібліятэкі, пастаянныя члены клуба.

 

Міхась Пазнякоў, у прывітальным слове назваў Людмілу Воранаву чалавекам шматграннай душы, якая валодае бязмежным духоўным патэнцыялам, унікальным дарам думаць, бачыць, чуць, адчуваць і аналізаваць. І пазнаёміў прысутных са сваімі новымі вершамі.Людміла Воранава – педагог, гісторык, культуролаг і філосаф - па адукацыі… Рамантык, паэт і аўтар-выканаўца – па прызванні…

 

 

Пра сябе і сваю творчасць яна расказвала цёпла, шчыра.

 

Зачытвала вершы са зборніка “Проникновенна праведная грусть”, выконвала песні пад гітару на свае вершы і вершы Міхася Пазнякова з кнігі “Наталенне Радзімай”. Таксама гучалі вершы пра Радзіму, маці Міхася Пазнякова са зборнікаў “Заброддзе”, “Святое правіла…”.

 

Шмат цёплых слоў пачулі ў гэты дзень паэты, якія адказвалі на пытанні, дзяліліся сваімі творчымі планамі і дасягненнямі. Чытачы бібліятэкі пажадалі ім натхнення, поспехаў і далейшага росквіту літаратурнага і музычнага талентаў. Сустрэча атрымалася вельмі шчырая і прыемная, вялізнае задавальненне ад яе атрымалі ўсе ўдзельнікі клуба.

 

 

Загадчык бібліятэкі                      Каржанеўская А.М.