Літаратурная сустрэча “Ці прарасце маё слова-насенне?” з Вольгай Русілкай у Віцебскай гарадской бібліятэцы імя Уладзіміра Караткевіча


Літаратурная сустрэча “Ці прарасце маё слова-насенне?” з Вольгай Русілкай у Віцебскай гарадской бібліятэцы імя Уладзіміра Караткевіча

01.11.2021                                                          Новости


У межах Дзён літаратуры, прысвечаных жыццю і творчасці Ул. Караткевіча ў бібліятэцы, якая носіць яго   імя, адбылася сустрэча з вядомай віцебскай паэтэсай  Вольгай Русілкай, пастаяннай  удзельніцай караткевічаўскіх чытанняў.  Літаратурна-музычная імпрэза  “Ці прарасце маё слова-насенне?” была  прыўрочана да 25-годдзя з  моманту выхада першага зборніка паэткі “Табе”.

 

На пытанне, якое дало назву мерапрыемству  і  было зададзена ў адным з вершаў  таго зборніка, сёння з упэўненасцю можно дать  станоўчы адказ.  “Слова-насенне”  не только прарасло, але і  дало вельмі багаты ўраджай:   пабачылі свет яшчэ 3 кнігі  паэткі  і  іх аўтар стала лаўрэтам абласных літаратурных прэмій Імя Ул. Караткевіча і П. Броўкі.  Вольга Іванаўна расказала старшакласнікам, вучням 10 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №38 г. Віцебска”, што паўплывала на яе выбар у жыцці, як яна прыйшла ў паэзію, хто прывіў ёй любоў да роднага слова. На мерапрыемстве прагучалі лірычныя вершы паэткі, а таксама відэакліп на песню “Гэта восень” (аўтар слоў і музыкі Вольга Русілка) і відэакалаж “Стары альбом” з фотаздымкамі розных гадоў.  Вольга Іванаўна  таксама дала слова сваім студэнтам, якія  прачыталі ўласныя творы: прозу і паэзію, расказалі вучням, будучым абітурыентам,  пра магчымасці ВДУ імя П.Машэрава   і перспектывы  тых, хто паступае ва ўстанову. 

 

Напрыканцы сустрэчы Вольга Іванаўна прапанавала дзецям выканаць творчыя заданні, за правільныя адказы самыя здагадлівыя атрымалі салодкія прызы.

 

Загадчыца бібліятэкі Галіна Ражноўская