Сугучча галасоў


У Мінскім гарадскім тэатры паэзіі пры Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбыўся спектакль

25.11.2021                                                          Новости


У Мінскім гарадскім тэатры паэзіі пры Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбыўся спектакль "Сугучча галасоў", пастаўлены па сцэнарыю члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Кацярыны Стройлавай. Сваю творчасць у ім прадставілі маладыя паэты, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Купрыянец, Настасся Каратчыкава, Валерыя Ісаковіч, Кацярына Стройлава, кандыдат у члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Яніна Босак. Вакальныя кампазіцыі выканала выпускніца факультэта міжнародных адносін БДУ Аліна Масалава. Тэматычныя слайды на экране прэзентаваў студэнт ДУА «Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла» БДУ Уладзіслаў Ісаеў.

 

 

Рознае ўспрыманне аўтарамі тэм, якія найбольш часта закранаюцца чытачамі і цікавяць іх – вось галоўная мэта гэтага мерапрыемства. Прыгажосць залатой восені, незабыўнае каханне, трагічная вайна, вялікая сіла жыцця і радасць ад імгненняў нашага існавання — як цікава было бачыць свой погляд кожнага ўдзельніка мерапрыемства на пастаўленую перад ім тэму.

 

Урачыстым завяршэннем музычна-паэтычнай вечарыны стала выступленне старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктара Мінскага гарадскога тэатра паэзіі Міхаіла Паўлавіча Пазнякова і ўручэнне памятных падарункаў удзельнікам мерапрыемства.

 

 

З душэўнай прамовай у памяць таленавітых пісьменнікаў, якія адышлі ад нас, выступіла член Саюза пісьменнікаў Беларусі Кацярына Роўда.

 

 

Кацярына Стройлава

 

Фота Васіля Кулікова