
01.12.2021 Новости
Чарговавае пасяджэнне літаратурнай гасцёўні “Літарынка” праходзіла ў нязвыклым фармаце. А, як жа інакш, калі маленькіх аматараў слова чакала вандроўка па старонках сапраўднай “Волшебной книги”?! З першых хвілін сустрэчы ўсё было акутана аўрай таямнічасці. Чароўны строй – плашч з капелюшом – ператварылі пісьменніцу Алену Свечнікаву ў Добрую чараўніцу. З кніжнай старонкі да няўрымслівых падарожнікаў сышоў абаяльны дракончык, каб быць правадніком у казачную краіну, бо на шляху маленькіх чытачоў чакалі перашкоды і сапраўныя прыгоды.
![]() |
![]() |
На працягу сустрэчы да незвычайнай госці ўзнікла шмат пытанняў: аўдыторыю цікавіла творчая лабараторыя чараўніка. А пасля артыстычнага выканання песень пад гітару, у шэрагі прыхільнікаў творчасці Алены Уладзіміраўны далучылася і прысутная дарослая публіка.
На развітанне школьнікі адарылі госцю цёплымі, па-дзіцячы шчырымі пажаданнямі. Таксама прагучалі словы ўдзячнасці ад завуча установы ў адрас арганізатара і чароўнай госці.
Чаравала над выданнем кнігі выдавецтва “Звязда”, у ролі архіварыуса выступіла творчы кіраўнік гасцёўні, супрацоўнік Мінскага гарадскога аддзялення СПБ Іна МікалаеўнаФралова.
Ганна Старадуб