Слова за маладымі


У апошні восенькі дзень у літаратурнай гасцёўні “Аўтограф” адбылася сустрэчы са студэнтамі Літаратурнага інстытута імя Максіма Горкага Вікторыяй Піліпенка і Георгіем Лаўровым.

13.12.2021                                                          Новости


У апошні восенькі дзень у літаратурнай гасцёўні “Аўтограф” адбылася сустрэчы са студэнтамі Літаратурнага інстытута імя Максіма Горкага Вікторыяй Піліпенка і Георгіем Лаўровым. Творчы кіраўнік “Аўтографа” паэтэса Іна Фралова замест фармальнага прадстаўлення біяграфіі, прапанавала гасцям бліц-апыт. Каб прысутныя мелі ўяўленнне аб светапоглядзе маладых аўтараў, іх захапленнях і літаратурных перавагах. Вершы прыйшліся па густу маладзёвай студэнцкай аўдыторыі і таму слухачы не шкадавалі апладысментаў для гасцей. Сярод слухачоў таксама знайшліся паэты, які не пабаяліся выставіць свае творы на крытычны разгляд. Слова ўзяла і гаспадыня пляцоўкі Ірына Георгіеўна Шаціхіна. Педагог прызналася, што за 6 гадоў існавання Літаратурнай гасцёўні, і яна з заўзятай аматаркі паэзіі ператварылася ў пачынаючага творцу.

 


Сярод гасцей на мерапрыемстве прысутнічаў краяцнаўца Аляксандр Плавінскі, які прадставіў сваю новую кнігу “ Лотыгольская церковь (1771-2021)”.

 


Ганна Старадуб

 

Фото с сайта: https://peramoga.by/

 

 

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси