У вянок Максіму Багдановічу


У вянок Максіму Багдановічу

17.12.2021                                                          Новости


9 снежня ў Гродзенскую гарадскую цэнтральную бібліятэку імя А. Макаёнка на святочнае юбілейнае мерапрыемства, прысвечанае 130-годдзю з дня нараджэння М. Багдановіча “Яскравая зорка Максіма Багдановіча”, была запрошана кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Аліна Эдмундаўна Сабуць.

 

Падчас юбілейнай вечарыны навучэнцы політэхнічнага каледжа мелі шыкоўную магчымасць дакрануцца да далікатнага мастацкага свету “песняра чыстай красы” Максіма Багдановіча, асэнсаваць ягоныя першаадкрыцці тэм, вобразаў, формаў вытанчанай, па-майстэрску грацыёзнай паэзіі, паслухаць паэтычныя творы класіка, а таксама ўсвядоміць ролю нашага горада Гродна, які зусім невыпадкова называюць “калыскай паэта”.

 

У аўдыёзапісе прагучалі песні беларускіх кампазітараў Ігара Лучанка, Уладзіміра Мулявіна і інш. на вершы Максіма Багдановіча (“Зорка Венера”, “Па-над белым пухам вішняў”, “Слуцкія ткачыхі”, “Зорка Максіма”).

 

Прэс-служба Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ