Гучала паэзія


У Доме літаратара адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў Мінскага гарадскога літаратурнага конкурсу чытальнікаў паэзіі сярод студэнтаў і страшакласнікаў.

20.12.2021                                                          Новости


У Доме літаратара адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў Мінскага гарадскога літаратурнага конкурсу чытальнікаў паэзіі сярод студэнтаў і страшакласнікаў. Конкурс доўжыўся 11 месяцаў. У ім прынялі ўдзел шматлікія аматары высокага паэтычнага слова.

 

 

Удзельнікі конкурсу чыталі два вершы. Адзін — класіка беларускай паэзіі, другі — сучаснага беларускамоўнага ці рускамоўнага паэта Беларусі. Журы конкурсу пад кіраўніцтвам старшыні МГА СПБ Міхася Пазнякова вызначыла дзесяць лаўрэатаў. Сярод іх — студэнты БДПУ імя Максіма Танка Лілія Карафізі, Юліяна Галякевіч, Віялета Новікава і Арына Кот; студэнты БДУІР Арцём Бальшуноў, Валерыя Гаўрыленка, Ларыса Лашкевіч, Соф’я Платонава і Ірына Шыкалава, а таксама вучань СШ № 164 Арцём Сергіевіч.

 

 

Пераможцам уручаны дыпломы і памятныя падарункі. А Юліяна Галякевіч залічана пазаштатным артыстам Мінскага гарадскога тэатра паэзіі.

 

Павел Кузьміч

 

Фота Васіля Кулікова