Да юбілею Багдановіча


9 снежня 2021 года споўнілася 130 год з дня нараджэння знакамітага беларускага паэта Максіма Багдановіча

23.12.2021                                                          Новости


                                                                                    Жыві і цэльнасьці шукай, 

                                                                       Аб шыраце духоўнай дбай.

                                                                               Максім Багдановіч

 

9 снежня 2021 года споўнілася 130 год з дня нараджэння знакамітага беларускага паэта Максіма Багдановіча.

 

У сталічнай бібліятэцы №7 імя Якуба Коласа адбылася літаратурна-музычная гасцёўня “Вянок Багдановіча”, прысвечаная гэтай значнай падзеі. На мерапрыемства былі запрошаны паэт, перакладчык, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Іна Фралова і дырэктар музея Максіма Багдановіча Міхась Бараноўскі.

 

Міхась Аляксандравіч цікава расказаў пра жыццёвы і творчы шлях паэта, закрануў тэму уплыву творчасці Максіма Багдановіча на развіцце беларускай літаратуры.

 

Прыемным музычным падарункам для ўсіх прысутных з’явілася выкананне Міхасём Аляксандравічам пад акампанемент гітары песен на словы М. Багдановіча.

 

 

Вершы М. Багдановіча прадэкламавалі юныя акцёры паэтычнага тэатра “Рытмы сэрца” — фіналісты конкурсу “Жывая класіка”.

 

Актыўнымі ўдзельнікамі гасцёўні былі навучэнцы ліцэя №7. Яны з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, прапанаванай Інай Фраловай і  чыталі любімыя вершы з літаратурнай спадчыны паэта.

 

Сустрэча атрымалася цёплай і сардэчнай.

 

 

Ірына Цвіркоўская