.dbd.jpg)
01.12.2021 Новости
Яўген Іванавіч нарадзіўся ў вёсцы Белькаўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Працаваў на Беларускім радыё і тэлебачанні, у выдавецтвах “Народная асвета”, “Юнацтва”, “Мастацкая літаратура”, часопісах “Крыніца”, “Родная прырода”, газеце “Літаратура і Мастацтва”. Аўтар многіх кніг паэзіі і прозы, зборнікаў вершаў і казак для дзяцей.
Шчыра віншуем паважанага Яўгена Іванавіча, жадаем моцнага здароўя, багатага творчага плёну.