У час зімовых канікул


Адбылося першае ў новым годзе пасяджэнне студіі юных літаратараў “Малінаўскія галасы”, створанай МГА СПБ пры дзіцячай бібліятэцы №15

17.01.2022                                                          Новости


Адбылося першае ў новым годзе пасяджэнне студіі юных літаратараў “Малінаўскія галасы”, створанай МГА СПБ пры дзіцячай бібліятэцы №15. Маленькія аматары прыгожага слова, як заўсёды, з добрым настроем уключыліся ў творчую працу. Хутка склалі сінанімічныя рады, прывялі ў адпаведнасць ямбы з харэямі, выканалі практыкаванні на логіку. Паразважалі: навошта творцу псеўданім? Узгадалі выдатнага дзіцячага пісьменніка Міколу Маляўку, які нядаўна адзначыў сваё 80-годдзе. Разабраліся з рубрыкамі “Бярозкі”. Крытыкавалі творы сяброў-студыйцаў – колішнія дапрацаваныя і свежыя. І гэта толькі на размінку.

 

Пасля сустракалі госця: пісьменніка Леаніда Багдановіча. Студыйцы разам з Леанідам Уладзіміравім правялі ўрок Дабрыні.

 

Былі і ўрачыстыя моманты. Удзельнік студыі Вязовіч Уладзіслаў выйшаў у пераможцы Міжнароднага марафону чытальнікаў ”Чтобы помнили”, прысвечанага Вялікай Перамозе. Трэба адзначыць, што рыхтаваць выступленне юнага чытальніка актыўна дапамагалі і супрацоўнікі бібліятэкі.

 

Права ўручыць дыплом Уладзіславу Вязовічу было дадзена добраму сябру 15-й дзіцячай бібліятэкі ветэрану Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь палкоўніку Шыманчуку Івану Уладзіміравічу.

 

        

Кіраўнік студыі юных літаратараў  “Малінаўскія галасы” Іна Мікалаеўна Фралова