Калі чытанне ў радасць


Днямі ў Дзіцячым доме №5 горада Мінска адбылося чарговае пасяджэнне літаратурнай гасцёўні “Верасок”

18.01.2022                                                          Новости


Днямі ў Дзіцячым доме №5 горада Мінска адбылося чарговае пасяджэнне літаратурнай гасцёўні “Верасок”. Створана гэта літаратурная пляцоўка была па ініцыятыве МГА СПБ і дзіцячай бібліятэкі № 16 сталіцы ў 2015 годзе. За гэты час у самой біліятэцы ці ва ўстановах адукацыі раёна для маленькіх чытачоў было падрыхтавана шмат цікавіх сустрэч з сучаснымі пісьменнікамі, якія шчыруюць на ніве дзіцячай літаратуры. Так, юныя аматары прыгожага слова мелі магчымасць пазнаёміцца з Нінай Галіноўскай, Анатолем Зэкавым, Уладзімірам Мацвеенкам, Аленай Стэльмах, Міхасём Пазняковым, Аляксандрам Вашчанкам, Вольгай Нікольскай, Міхаілам Дзеравянкам, Сяргеем Волкавым і многімі іншымі.

 

Зараз госцем літаратурнай пляцоўкі была запрошана пісьменніца Ірына Токарава – чалавек яркі і таленавіты. З першых хвілін Ірына Аляксандраўна захапіла ў палон увагу прысутных – дзяцей і дарослых.

 

А экскурс па кніжных старонках атрымаўся не толькі цікавы, але і карысны. Слухачу прыйшлося ўзгадаць звесткі з розных навук. Пасля заканчэння мерапрыемства зацікаўленыя маленькія слухачы яшчэ доўга не адпускалі пісьменіцу. Узяўшы госцю ў шчыльнае кола, яна засыпалі яе пытаннямі, дзяліліся асабістымі гісторыямі ці проста разглядалі малюнкі і чыталі.

 

На цёплы ўспамін сваім гасцям дзеці ўручылі Калядныя ёлачкі, зробленыя сваімі рукамі.

 

 

Іна Фралова