Міжнародная адзнака


Наш зямляк, вядомы пісьменнік Міхась Пазнякоў уганараваны Міжнароднай літаратурнай прэміяй імя Марка Твэна

18.01.2022                                                          Новости


 

Прыемная навіна прыйшла з амерыканскага горада Сан-Францыска (ЗША). Наш зямляк, вядомы пісьменнік Міхась Пазнякоў уганараваны Міжнароднай літаратурнай прэміяй імя Марка Твэна. І гэта не першая ў новым годзе замежная ўзнагарода, якою адзначаны Міхась Паўлавіч за адметную творчую працу. Тыдзень таму яго літаратурная дзейнасць адзначана Міжнароднай прэміяй украінскай песні імя Васіля Сіманенкі (г. Кіеў) — за песню “У нашым доме” (на ўкраінскай мове) і папулярызацыю ўкраінскага мастацтва ў Беларусі.

 

Павел Кузьміч