Спалучэнне эканомікі і паэзіі


Спалучэнне эканомікі і паэзіі

08.05.2017                                 Новости 


У парку-музеі інтэрактыўнай гісторыі Сула, што ў Стаўбцоўскім раёне прайшло эканамічна-паэтычнае свята, прысвечанае маладзёжным брэндам краіны. Арганізавала яго Асацыяцыя аховы інтэлектуальнай уласнасці “БелБрэнд”. Актыўны ўдзел прыняло Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі. Дарэчы, МГА СПБ і асацыяцыя “БелБрэнд” наладзілі шырокае супрацоўніцтва. Асабліва ў справе падтрымкі юных талентаў, правядзенні творчых конкурсаў, выданні кніг юных літаратараў.

У другім аддзяленні свята перад маладымі бізнесменамі і прадпрымальнікамі выступіў старшыня сталічнага аддзялення СПБ Міхась Пазнякоў, які расказаў аб дзейнасці творчага саюза Беларусі і прачытаў вершы, прысвечаныя вядомым беларускім фірмам. Свайго кіраўніка паэтычнымі выступленнямі падтрымалі маладыя члены СПБ Людміла Клачко, Таццяна Купрыянец, Кацярына Роўда, Ганна Мартынчык, а таксама кандыдаты ў члены СПБ Анастасія Трашчова і Настасся Каротчыкава.

Мерапрыемства прыйшлося ўсім па душы. Кіраўнікі асацыяцыі “БелБрэнд” і МГА СПБ Альберт Таіпаў і Міхась Пазнякоў дамовіліся аб паглыбленні творчага супрацоўніцтва, пашырыўшы яго на ўсе рэгіёны Беларусі.

Павел КУЗЬМІЧ

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси