Выйшаў другі нумар бюлетэня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі


Выйшаў другі нумар бюлетэня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі

11.05.2017                                       Новости


    ЛіТАГЛЯД

У канцэртнай зале Брэсцкага грамадска-культурнага цэнтра прайшло свята “Паэтычны вянок Брэстчыны”, прысвечанае Сусветнаму Дню паэзіі, якое аб’яднала творчых людзей розных культур.            

                              Бюлетэнь

           Брэсцкага абласнога аддзялення

           Саюза пісьменнікаў      Беларусі

                                      №2                

                      г.Брэст. Май 2017 год.

                                  

                                  ПАДЗЕІ

“Паэтычны вянок Брэстчыны” на сямі мовах

 

Па волі жыцця так склалася, што ў Беларусі дружна жывуць людзі самых розных нацыянальнасцей. Праз слова ідзе яднанне народаў, паразуменне, жаданне жыць у згодзе, разам працаваць і весяліцца. 

Вядучая праграмы, нязменная гаспадыня, натхняльніца паэтычнай сцэнічнай гасцёўні, намеснік старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Любоў Красеўская, напачатку вечарыны запрасіла да мікрафона маладую паэтку з Бярозы, члена СПБ, Алёну Папко, якая  прывітала прысутных і прачытала свае вершы. Польскую паэзію  прадставіла   кіраўнік польскай грамадскай арганізацыі «Польска матеж школьна «Полесье» Марыя Суліма.  Са сваім таямніча-выразным вершам на рускай мове “Полнолуние” выступіла Любоў Красеўская. Упершыню на свяце прагучалі літаратурныя творы  па-нямецку ў выкананні настаўніцы Святланы Шпанагель. Пра сонечны  Азербайджан паэтычна расказала Нурыда Рашмлі. Украінскі творца Васіль Несцярук парадаваў прысутных сваімі народнымі байкамі, старшыня Рады абласнога народнага клуба нацыянальных культур “Содружество” Барыс Брук прачытаў вершы на ідыш у перакладзе на беларускую мову.  

Святочную сустрэчу ў паэтычнай гасцёўні ўпрыгожыла чароўным выкананнем класічных твораў скрыпачка Маргарыта Сыч.

Напрыканцы імпрэзы ўсе госці атрымалі ад Брэсцкага аддзялення падарункі – кнігі перакладаў з румынскай мовы на беларускую  “Пясчаны аазіс. Афарызмы”  Валерыу Бутулеску.

А закончылася свята цудоўным канцэртам. На сцэну выйшлі спевакі і танцоры.

На сустрэчы прысутнічалі першыя асобы і дыпламаты Генеральных консульств Расіі, Польшчы, Украіны ў горадзе Брэсце.

Выйшаў першы літаратурны нумар газеты “ЛИК”    ( Литература, искусство, культура)

Выдаўцом, ідэйным кіраўніком, рэдактарам унікальнага творчага праекта выступіў берасцейскі паэт Вячаслаў  Бельцюкоў.

 

У першым нумары можна пазнаёміцца з літаратурнымі падзеямі берасцейскага рэгіёну, прачытаць артыкул Вольгі Фалеевай “Смертельные игры”, у якім выказана занепакоенасць пра моладзь, апавяданні Сяргея Белаяра, Таццяны Дземідовіч. У выданні таксама размешчаны нізка вершаў студэнтаў паэтычнай студыі “Лира» БрТУ ( кіраўнік сябар СПБ Таццяна Шульга), старонкі  з будучай анталогіі Надзеі Парчук, артыкул  “Время в лицах” Таццяны Дземідовіч пра кнігі Аляксандра Юдзіцкага і навінкі кніжнай паліцы.

Газета “ЛИК” можна сказаць з’яўляецца працягам цікавага яркага праекта. Некалькі гадоў запар Вячаслаў Бельцюкоў на свае сродкі выпусціў  першы нумар літаратурнага часопіса “ЛИК”.

Трэба адзначыць, што быць заснавальнікам друкаванай газеты, тым больш літаратурнай, учынак неардынарны і смелы. Але  выхад падобнага выдання гэта не толькі вяртанне да традыцый. У эпоху Інтэрнэта друкаванае слова гэта перш наперш узровень, афіцыйнасць, адказнасць перад чытацкай аудыторыяй, падкрэсленая значнасць творчых падзей.

Сёння Вячаслаў Бельцюкоў шукае не толькі новыя імёны ў літаратуры, але і мецэнатаў, якія дапамаглі б зрабіць выхад газеты штомесячным, павялічыць тыраж,  інфармацыйна вырасці да рэспубліканскага ўзроўню. 25 мая ў бібліятэцы імя Пушкіна г.Брэста адбудзецца прэзентацыя выдання. Дарэчы, першы нумар Вы можаце набыць, звярнуўшыся па тэлефоне: 80298207762

Сустрэча з творчасцю Юзэфа Крашэўскага

У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” прайшла вечарына, прысвечаная Юзэфу Крашэўскаму. Мерапрыемства ладзілася з нагоды 130-годдзя з дня смерці пісьменніка і сабрала шмат людзей, якія ведаюць і цікавяцца творчасцю грамадска-культурнага дзеячаРаспачаў сустрэчу струнны калектыў выкладчыкаў Дзіцячай школы мастацтваў імя Рыгора Шырмы “Аркі” пад кіраўніцтвам Вольгі Барысюк.                   Па словах дырэктара музея Юрыя Зялевіча, год за годам ідзе крапатлівая і пастаянная работа  па даследванню творчасці Юзэфа Крашэўскага. Канечне, гэта работа найчасцей нябачная, але яна дае магчымасць сабраць і захававаць шмат матэрыялаў і сведчанняў аб Крашэўскім і яго сям’і.

Напрыканцы сустрэчы выступіла  паэтэса, намеснік старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Любоў  Красеўская. Яна зачытала свае пераклады вершаў Юзэфа Крашэўскага    "Марыя Магдалена" і "Жанчына". Гэтыя творы  ёй прадаставілі Ганна Чабадзінска-Пшыбыслаўска і Руслана Гусева. Вершы былі  ўпершыню перакладзены на рускую мову. Любоў Красеўская ад Брэсцкага абласнога аддзялення

Саюза пісьменнікаў Беларусі падарыла музею-сядзібе "Пружанскі палацык" кнігу "Лiтаратурная карта Берасцейшчыны", у якой апублікавана біяграфія Крашэўскага.

Гасцямі сустрэчы сталі  старшыня таварыства аматараў музею Ю. Крашэўскага ў Раманаве Ганна Чабадзінска-Пшыбыслаўска (Польшча),  даследчыкі  творчасці знакамітага пісьменніка журналіст

Руслана Гусева,  прафесар Марыя  Жыгалава, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, перакладчык Міхаіл Кенька, паэт Мікола Папека з Пружан і пісьменнік Уладзімір Сіўчыкаў з Мінска.

М. Жыгалава расказала пра "Род Крашэўскіх на Палессі", працытавала шэраг вершаў Ю.І. Крашэўскага, распавяла пра жыццё брата Каэтана Крашэўскага ў Доўгім, акцэнтавала ўвагу слухачоў на ўзаемаадносінах у сям'і, адносінах да маці, падкрэсліла значнасць для кожнага чалавека яго малой радзімы, яго роду,  што сёння гучыць асабліва актуальна.

Імпрэза скончылася адкрыццём барэльефа Ю.І. Крашэўскага (скульптар - Iван Мiско) і экскурсіяй па музею.

 

В Сумах оригинально презентовали итоги международного литературного конкурса

В субботу 22 апреля в областной универсальной научной библиотеке прошла презентация итогов IV Международного конкурса прозаических миниатюр «Колибри».Во время презентации было  использовано видео с чтением на белорусском языке  одной  из новелл-победительниц «Унучачка» в авторском исполнении Татьяны Демидович из Бреста. За время существования конкурса в нём уже приняли участие более 500 авторов из 15 стран мира.

Нядаўна пабачыла свет кніга Уладзіміра Ліпскага  «Аляксей Скакун. Жыццё i працоўны подзвiг», якая выйшла ў выдавецтве «Адукацыя i выхаванне» у серыі «Асобы». Яе прэзентавалі на  XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Прысвечана яна кіраўніку славутай брэсцкай гаспадаркі «Астрамечава», лягендзе старшынскага  корпусу АПК, сябру СПБ, Аляксею Скакуну. Ля руля сельскагаспадарчага прадпрыемства ён прабыў больш за 40 гадоў.

Яшчэ адна кніжная навінка выйшла ў горадзе Іванава.«Письмо потомкам: 77 узелков на память»  Аўтар кнігі Анатоль Іванавіч Дзенісейка, лаурэат прэміі «Берасцейская зорка -2002г. (Іванава, 2017), публіцыст, пісьменнік-дакументаліст.

 

ВІНШАВАННІ

_______________________________________

Віншуем юбіляраў!

 9 сакавіка  70-годдзе  адзначыў паэт, журналіст Мікалай Васільевіч Панасюк, які падчас прэзентацыі сваёй творчасці быў узнагароджаны медалём “За вялікі ўклад у літаратуру”. Павіншаваць юбіляра ў “Музеі выратаваных каштоўнасцяў” сабраліся калегі па пяры, вучні СШ №18 г.Брэста, прыхільнікі творчасці, сябры.

Сябры Брэсцкага  абласнога аддзялення СПБ віншуюць маладую таленавітую пісьменніцу Алену Дэбіш са шлюбам! Жадаем маладой сям’і Алегу і Алене Гневушавым, каб жылі ў шчасці і згодзе, у радасці і  каханні!

 

ПІНЧУКІ

_______________________________________

 

ІХ АБ’ЯДНАЛА ТВОРЧАСЦЬ

 

Літаратурнаму аб’яднанню “Пінчукі”, утворанаму пры Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Яўгеніі Янішчыц, споўніўся год. Наладжаная з гэтай нагоды імпрэза сабрала аматараў пісьменства, афіцыйных асоб, журналістаў, прадстаўнікоў творчых калектываў.

Старшыня клуба літаратараў “Пінчукі”, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Марыя Ляшук адзначыла:

–        Членаў клуба яднае адно – жаданне сказаць сваё слова ў паэзіі. Хай пакуль нясмелае, нявопытнае, але людзі ідуць сюды дзеля таго, каб атрымаць падтрымку, узмацніць сваю веру, што  і яны могуць выразіць у вершах і прозе нешта сваё. Можна адразу сказаць чалавеку, маўляў, не трэба вам гэтым займацца, а можна сказаць і так: “Спрабуйце, вучыцеся ў вядомых паэтаў і пісьменнікаў. Прыйдзе час, і ўсё атрымаецца. А калі і не атрымаецца, не бяда! Галоўнае: быць чалавекам, любіць літаратуру, мастацкае слова.”

Члены клуба літаратараў “Пінчукі” пішуць на дзвюх мовах – па-беларуску і па-руску. Многія друкуюцца ў сталічных і абласных выданнях, ужо маюць свае кніжкі – Тамара Кейта-Станкевіч, Галіна Лазіцкая, Іван Карогвіч, Сяргей Баран, Віктар Мяцельскі, Міхась Башчук, Зінаіда Савіла, Лідзія Кучынская, Таццяна Бяленка… А Жанна Завацкая, Алёна Ігнацюк і Марыя Кобец – члены Саюза пісьменікаў Беларусі.

Розныя па ўзросце, розныя па прафесіі, яны шчырыя і адкрытыя, узнёслыя і рамантычныя, з верай у жыццё, з любоўю да слова.

Дырэктар цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы Пінскага раёна Алена Анташук падкрэсліла:

–        Мы вельмі рады бачыць у гасцях гэтых добразычлівых,творчых людзей. З асалодай адзначаю: іх становіцца ўсё больш. Членамі клуба літаратараў сталі ўжо 33 чалавекі. Мы рэгулярна праводзім розныя мерапрыемствы, у якіх актыўны ўдзел прымаюць члены клуба “Пінчукі”. У 2016 годзе быў распрацаваны калектыўны зборнік вершаў нашых творчых людзей. Гэту працу думаем прадоўжыць і надалей.

Валерый Грышкавец ( “Заря” 27 красавіка 2017г.)

 

Фота Наталлі Мілеўскай

З крыніц паэзіі Палесся

У рамках праекта “Фарбы Берасцейшчыны” Брэсцкае  аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі знаёміць жыхароў абласнога цэнтра з творчасцю паэтаў і музыкантаў з глыбінак.  Паэт з Лунінца, Андрэй Іванавіч Мазько, з захапленнем расказаў пра паэтычны клуб “Муза” і папрасіў падтрымаць творчасць мясцовых паэтаў і празаікаў. Асабліва турбаваўся пісьменнік пра моладзь. Ён і паспрыяў, каб члены Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ пазнаёміліся і пасябравалі з клубам.

І вось у госці да брастаўчан прыехаў творчы літаратурна-музычны клуб “Муза” з Лунінца, ідэйным натхняльнікам, кіраўніком якога з’яўляецца Ганна Пятроўна Бандарэнка.Ганна Пятроўна Бандарэнка шматгранны чалавек – мадэльер, паэт, музыка, спявачка, рэжысёр-пастаноўшчык, арганізатар разнастайных сустрэч і мерапрыемстваў. Але яе самым галоўным і рэдкім у наш час дарам стала ўменне прыцягваць сваёю шчырасцю, прамяністасцю творчых людзей з усяго рэгіёну, дапамагаць ім паверыць у свае сілы, і раскрываць таленты, і натхняць, і праслаўляць родную зямлю, цудоўных людзей.

Свае лірычныя, чуллівыя вершы прачытаў прысутным вядомы лунінскі паэт Віктар Пінігін. Настаўніца геаграфіі з вёскі Дзятлавічы Галіна Брэзіна заваявала публіку  запальнай песняй ў аўтарскім выкананні “Беларус нідзе не прападзе” і прачытала выразныя, звонкія, пяшчотныя  паэтычныя творы. А прэм’ера песні Ганны Бандарэнка “Каліёстра”, якую выканаў

тэнар Максім Перапёлкін, стала выдатным падарункам для прысутных.

Сустрэча праходзіла ў прыгожай сонечнай зале Цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэкі імя А.С.Пушкіна.

 

КОНКУРС ВЫРАЗНАГА ЧЫТАННЯ Ў БРЭСЦЕ

У сярэдняй школе № 12 абласнога цэнтра адбыўся раённы конкурс выразнага чытання.  Арганізатарам мерапрыемства выступіў аддзел адукацыі спорту і турызму Маскоўскага раёна горада Брэста. У творчых спаборніцтвах выступалі пераможцы школьных этапаў. Удзельнікі  дэманстравалі сваё майстэрства ў розных узроставых групах: 5-6 класы, 7-8 і 9-11 класы, а таксама старэйшыя -- настаўнікі навучальных устаноў. 

Асаблівасцю  сезона 2017-га года стала правядзенне другога этапа рэспубліканскага конкурсу «Жывая класіка» у рамках традыцыйнага мерапрыемства. Кожны год у складзе прафесійнага журы ацэньваюць выступленні канкурсантаў паэты і празаікі, сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі – Зінаіда Дудзюк і Любоў Красеўская, а на гэты раз была запрошана і самая юная пісьменніца  Брэсцкага абласнога аддзялення, журналістка Алена Дэбіш.

Паэт, драматург, празаік Зінаіда Дудзюк звярнулася  да  прысутных з прывітальным словам і запрасіла ўсіх, хто неабыякавы  да прыгожага пісьменства, у літаратурны клуб «Адкрыццё», стваральнікам і кіраўніком якога яна з’яўляецца. Па словах намесніка старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення  СПБ Любові Красеўскай, многія з юных талентаў запомніліся сваім артыстычным майстэрствам яшчэ ў мінулыя гады.  Сёння яны ўпэўнена  выступаюць, абапіраючыся на вопыт папярэдніх конкурсаў. Але пры гэтым і дэбютанты  парадавалі яркім выразным чытаннем.

Педагогі старанна падабралі сваім вучням запамінальныя касцюмы, рэквізіты, а пачынаючыя артысты шчыра, адкрыта дзяліліся са сцэны сваімі перажываннямі і пачуццямі скрозь прызму мастацкага слова.  Пераважная колькасць твораў, выбраных для сцэнічнага чытання, была прысвечана Вялікай Айчыннай вайне і Беларусі, а гэта азначае, што моладзь перажывае за  лёс роднага краю, з павагай ставіцца да яго гісторыі, роднай мовы, што добрым прыкладам для яе служыць мужнасць і адвага старэйшага пакалення, яго высокая маральнасць і шчырая адданасць Радзіме.Працягам сцэнічнага свята стаў фестываль тэатральных калектываў, які адбыўся ў сценах СШ № 12 у наступны дзень і таксама сабраў шматлікіх гледачоў.

Нас друкуюць:

 У трэцім нумары часопіса “Белая вежа” за 2017 год змешчана нізка вершаў жабінкоўскага паэта Расціслава Бензярука.

У другім нумары часопіса “Неман” апублікаваны  вершы Юрыя Мацюшкі “Я снова болен тишиной”.

На старонках штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва” можна пазнаёміцца з новымі творамі Святланы Локтыш  і перакладамі з туркменскага Марыі Кобец (№13 31 сакавіка 2017), апавяданнем Зінаіды Дудзюк “Апантаная”( № 10, 10 сакавіка, 2017г.)

Паэтычныя творы Веры Пракаповіч былі надрукаваны ў  газеце”Брестский вестник” №15,№14 2017г.

Паэтка Надзея Парчук друкавалася ў № 15 газеты “Брестский вестник”, у №3 і №4 газеты Преображение», у № 15 газеты «Вместе».

У сакавіцкім нумары дзіцячага часопіса “Незнайка” было надрукавана апавяданне Таццяны Дземідовіч “Уровень пройден”.

У артыкуле Наталлі Аляхновіч “У шчырасці” расказваецца пра паэтычны зборнік Марыі Кобец “Палыновая квецень”.( №14, “ЛІМ”, 2017), пра   прэзентацыю чацвёртага беларуска-украінскага альманаха “Справа” можна даведацца з артыкула Наталлі Шляжка (№10 , 2017г.)

У №11 17 сакавіка надрукаваны цікавы артыкул Наталлі Святловай “Настальгіраваць з “ЛІМам” прапанавала Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага”.

У 16 сакавіка 2017 года ў абласной газеце “Заря” змешчаны артыкул  Надзеі Парчук “Як божы дар”, прымеркаваны да 70-годдзя Міколы Панасюка.

На старонках “Зараніцы” абласной газеты “Заря”  ( 1 красавіка 2017г) надрукавыны нізкі вершаў Зінаіды Дудзюк, Галіны Бабарыка, Настассі Нарэйка.

 

Пабачыў свет чарговы, 17-ты па ліку нумар брэсцкага раённага краязнаўчага штоквартальніка “Астрамечаўскі рукапіс”. Заснавальнік  навукова-метадычнага літаратурнага выдання – Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт, грамадскі фундатар – Брэсцкае абласное аддзяленне СПБ. Аўтар праекта, рэдактар і ўкладальнік  выдання – пісьменнік Аляксандр Валковіч.      

У “Літаратурнай сядзібе” чарговага нумара чытачам прапануецца пазнаёміцца з творамі празаікаў Аляксандра Валковіча, Таццяны Дземідовіч, паэтаў Анатоля Шушко, Лідзіі Касачук, Ганны Окала ды талентавітай пятнаццацігадовай дзяўчынкі Ганны Юха з аграгарадка Плешчыцы Пінскага раёна.

Рубрыка “Кніжная зала” распавядае пра сустрэчу польскай пісьменніцы Малгажаты Шэйнэрт”, аўтара кнігі “Насыпаць горы. Палескія гісторыі”, і перакладчыцы Марыі Пушкінай з берасцейцамі. Яшчэ адной цікавай падзеяй напачатку года стала  выданне буклета, прысвечанага гораду Брэсту “Кистью и словом», аўтарамі якога сталі брэсцкі мастак Ігар Раманчук і паэтка Таццяна Шульга.

 

ВЕТЕРАНЫ ЛЕНИНСКОГО РАЙОНА ПРОВЕЛИ ЗАСЕДАНИЕ  «БРЕСТЧИНА ПОЭТИЧЕСКАЯ»

Мария Мещанчук - руководитель клуба «Диалог» Совета ветеранов Ленинского района - пригласила на очередное заседание тех, кто пишет стихи профессионально и для души и тех, кто просто любит поэзию. Поэзия обладает одним удивительным свойством: она возвращает слову его первоначальную, девственную свежесть.

На заседании клуба выступила председатель Брестского областного отделения Союза писателей Республики Беларусь - Татьяна Демидович. Учащиеся средней школы № 19 исполнили песни на стихи поэтессы Зинаиды Дудюк. Свое творчество зрителям подарили поэты Георгий Томашевич, Ростислав Бензерук (г. Жабинка). А Николай Просмыцкий (малолетний узник концлагерей), являясь автором сборников стихов и книг, прочел великолепные стихи о Родине и молодежи, что подчеркнуло преемственность поколений. В авторском исполнении прозвучали стихи юных поэтов Лизы Лапытко, Ксении Паниной.

Желающих выступить по теме было немало. Из зала к микрофону вышел мужчина уважаемого возраста. Александр Юдицкий - член Союза писателей Беларуси, Белорусского союза журналистов, автор многочисленных книг - прочел стихотворения брестчанина Анатолия Гарая и других авторов.

Зал замер от манеры и подачи прочтенных им стихотворений. Николай Панасюк, прозаик и документалист, рассказал о достижениях советской космонавтики. Людмила Пестунова прочла трогательное стихотворение о ностальгии по большой и многонациональной стране.

В этот день поэтические строки звучали на белорусском и русском языках. Это были стихи о красоте нашей земли, доброте, любви к матери, первым учителям.

По информации Ленинского района г. Бреста

Мерапрыемствы, сустрэчы, вечарыны…

10  сакавіка  адбылося урачыстае мерапрыемства   з  нагоды Міжнароднага жаночага дня ў СШ №1 г.Брэста. Паэтычнае віншаванне для настаўнікаў ад паэтаў Любові Красеўскай і Вячаслава Бельцюкова.

13 сакавіка –  сустрэча са школьнікамі  пісьменніцы Таццяны Дземідовіч у СШ 9 г.Брэста. Адкрыццё нядзелі дзіцячай кнігі ў Гарадской дзіцячай бібліятэцы імя Пушкіна.

11 сакавіка ўрачыстыя мерапрымствы ў вёсцы Галоўчыцы Драгічынскага раёна з нагоды 70-годдзя паэта, журналіста Міколы Панасюка. Адкрыццё выставы, прымеркаванай да яго дня нараджэння ў абласной бібліятэцы імя Горкага.

16 сакавіка творчая вечарына з нагоды Сусветнага дня пісьменства ў Пінскай гарадской бібліятэцы імя Яўгеніі Янішчыц  з удзелам пінскіх  пісьменнікаў, членаў СПБ – Марыі Ляшук, Марыі Кобец, Валерыя Грышкаўца, Анатоля Шушко,Жанны Завацкай.
17 сакавіка – творчая сустрэча з пісьменнікам, гісторыкам, краяведам Анатолем Бензяруком у  СШ 33 г.Брэста.

17 сакавіка брэсцкія пісьменнікі  Міхаіл Кулеш, Таццяна Шульга прынялі ўдзел  у вечарыне Брэсцкай гарадской бібліятэцы імя Пушкіна «И в каждом мгновении поэзия есть».

18 сакавіка Марыя Кобец правяла сустрэчу з вучнямі роднай Валішчанскай школы ( Пінскі раён)

21 сакавіка Марыя Кобец выступіла перад студэнтамі Пінскага дзяржаўнага ўніверсітэта

23  сакавіка адбылося літаратурная імпрэза “Родник поэзии”, арганізаваная членам СПБ Андрэем Мазько  у СШ  № 4 г. Лунінца.

26 сакавіка ў раёнай Іванаўскай бібліятэцы адбылася сустрэча, прысвечаная Дню паэзіі з удзелам пісьменніка, публіцыста Анатоля Дзенісейкі.

29 сакавіка Анатоль Шушко выступіў перад вучнямі гімназіі № 1 г.Пінска.

29 сакавіка  адбылася пасяджэнне літаратурнага клуба “Адкрыццё” ( кіраўнік – пісьменніца Зінаіда Дудзюк) у Брэсцкай гарадской бібліятэцы імя Пушкіна.

30 сакавіка  сустрэча Марыі Кобец са студэнтамі Пінскага каледжа мастацтваў, якая прайшла ў   Пінскай гарадской бібліятэцы.

31 сакавіка адбылася сустрэча з паэтам-сатырыкам  Віктарам Рэчыцам у бібліятэцы в. Воля Івацэвіцкага раёна.

3 красавіка Галіна Бабарыка правяла сустрэчу з вучнямі роднай Мачульскай школы ( Столінскі раён)

4 красавіка – прайшло пасяджэнне школы паэтычнага майстэрства з удзелам брэсцкіх літаратараў у клубе “Літара”   Гарадскога цэнтра культуры.

7 красавіка – адбылася сустрэча з паэтам-сатырыкам Віктарам Рэчыцам у СШ №1 г.Івацэвічы.

10 красавіка – адкрыццё  Тыдня дзіцячай кнігі з удзелам брэсцкіх пісьменнікаў СШ №32 Любові Красеўскай, Таццяны Шульгі, Алёны Дэбіш.

12 красавіка  - адбылася творчая сустрэча з журналістам, паэтам, Георгіем Тамашэвічам ў Трышанскай школе інтэрнаце горада Брэста.

13 красавіка --  закрыццё Тыдня дзіцячай кнігі з удзелам брэсцкіх пісьменнікаў СШ №32 з удзелам сяброў літаратурнага гуртка СШ № 10 г.Брэста. ( кіраўнік – паэт Міхаіл Кулеш)

13 красавіка – сустрэча з пісьменнікам , рэдактарам “Астрамечаўскага рукапісу” Аляксандрам Валковічам у Жабінкоўскай цэнтральнай бібліятэцы.

18 красавіка – удзел у свяце “Брэстчына паэтычная” Савета Ветэранаў   клуба “Диалог» , кинатэатр «Беларусь» ( Таццяна Дземідовіч,  Расціслаў Бензярук, Мікола Панасюк, Георгій Тамашэвіч, Зінаіда Дудзюк, Аляксандр Юдзіцкі)

19 красавіка  сустрэча з пісьменнікамі Анатолем Бензяруком і Таццянай Дземідовіч у Жабінкоўскай цэнтральнай бібліятэцы .

 26 красавіка адбылася пасяджэнне літаратурнага клуба “Адкрыццё” ( кіраўнік – пісьменніца Зінаіда Дудзюк) у Брэсцкай гарадской бібліятэцы імя Пушкіна.

 

НАШЫ ПОСПЕХІ

Паэт Вячаслаў Бельцюкоў намініраван на расійскія літаратурныя прэміі  “Поэт года” и «Наследие» 

 

АБ’ЯВЫ

____________________________________________

Працягваецца збор матэрыялаў для Анталогіі Брэсцкага аддзялення СПБ. Тэлефоны для даведак:

 + 375 33 181589  (МТС)

ДУК “Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.С.Пушкіна” збірае  матэрыял для сайта ў рубрыку “ПОЭЗИЯ БРЕСТЧИНЫ” http://gcbs-brest.by/index.php/poeziya-brestchiny

 Для жадаючых далучыцца да цікавага літаратурнага праекта паведамляем электронны адрас: aistira69@mail.ru

У маі працягваюць працу літаратурныя клубы.

 Пры ГЦК клуб “Літара” па адрасе: Гогаля,5 ( кіраўнік паэтка Лідзія  Іванаўна Касачук тэл.606-44-37 МТС) Цікавыя выдавецкія праекты, школа літаратурнага майстэрства, творчыя сустрэчы.

Запрашае клуб “АДКРЫЦЦЁ” па адрасе: бульвар Шаўчэнкі, 3 ЦГБ імя А.С.Пушкіна (кіраўнік  вядомая пісьменніца, паэтка, драматург - Зінаіда Іосіфаўна Дудзюк). Сачыце за анонсамі на сайце бібліятэкі!

Усе свежыя і падрабязныя  навіны   на сайце СПБ

 http://www.oo-spb.by

______________________________________________________

 

“ЛІТАГЛЯД” №2 Май 2017г.

Бюлетэнь Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ.

Выдаецца з 2017г. Наклад 100 асобнікаў. Адказны за выпуск Таццяна Дземідовіч. Рэдкалегія: Галіна Бабарыка, Вячаслаў Бельцюкоў. Адрас для лістоў:  224020 г.Брэст, праспект Машэрава, д.75/1, к.605, электроны адрас: tatiana.demidovich@gmail.com

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси