“Дарогамі Перамогі”


“Дарогамі Перамогі”

10.07.2017                              Новости 


1 ліпеня полацкія літаратары Мікалай Балдоўскі, Галіна Загурская і Віктар Карасёў разам з сябрамі-наддзвінцамі Ірынай Еўдакімовіч і Уладзімірам Куцам  прынялі ўдзел у свяце “Дарогамі Перамогі”, прысвечаным Дню незалежнасці Беларусі, якое адбылося ў г/п Ветрына.

Спачатку паэты выступілі  на мітынгу ля брацкай магілы, а пасля – на ўрачыстасці ля дота № 9 Ветрынскага ўкрэпраёна.

Віктар Карасёў, як ветрынец і краязнаўца, які аддана даследуе гісторыю роднага краю, выступіў з прамовай. У ёй ён распавёў пра гераічную абарону роднай зямлі ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны.

Паэты чыталі вершы, прысвечаныя мужнасці і гераізму людзей у час вялікіх выпрабаванняў, што прынесла тая жудасная вайна.

Галіна ЗАГУРСКАЯ,

Віцебскае абласное аддзяленне СПБ.