Слова пра таварыша


СПАЧУВАЕМ

31.08.2017                         


Пайшоў з жыцця Савелій Яфімавіч Паўлаў – сумленны грамадзянін і палымяны патрыёт Беларусі, чалавек шматгранных здольнасцей і высокай маральнай культуры. Ён вядомы як таленавіты публіцыст, празаік, навуковец… З’яўляўся членам Саюза пісьменнікаў СССР і членам СП Беларусі.  Пакінуў багатую творчую спадчыну. З-пад яго пяра выйшлі наступныя зборнікі апавяданняў, нарысаў, памфлетаў: “Каштаны наліваюцца гневам”, “Два колеры зямлі”, “Дзівосы прыроды”, “Вясёлка часу” і многія іншыя. Творы выдаваліся на рускай,беларускай і туркменскай мовах.

Нарадзіўся С.Я.Паўлаў 7 лютага 1934 года ў вёсцы Самуйлы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Пасля заканчэння Слабодскай сярэдняй школы працоўны шлях пачаў адказным сакратаром раённай газеты “Звязда”. У тым жа годзе быў прызваны ў шэрагі Савецкай Арміі, служыў у групе савецкіх войск у Германіі.

Пасля дэмабілізацыі працаваў рэдактарам райгазеты. Затым быў вылучаны на камсамольскую працу – сакратаром Маладзечанскага абкама ЛКСМБ, намеснікам загадчыка аддзела ЦК ЛКСМБ, намеснікам рэдактара газеты “Чырвоная змена”.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя Леніна, абараніў кандыдацкую дысертацыю.   

У 1963 годзе пераведзены ў апарат ЦК КПБ, дзе прайшоў кар’еру ад загадчыка сектара друку да загадчыка аддзела прапаганды і адукацыі.

У 1989 годзе назнгачаны рэктарам Мінскага інстытута паліталогіі і сацыяльнага кіравання.

З 1991 года  - прафесар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце РБ, загадчыкам кафедры гуманітарных дысцыплін Беларускага недзяржаўнага інстытута кіравання фінасаў і эканомікі, а таксама прафесарам Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва.

Савелій Яфімавіч актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыці краіны. Ён абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР чатырох скліканняў, двойчы быў дэлегатам БССР на сессіях Генеральнай Асамблеі ААН. Узнагароджаны многі ордэнамі і медалямі.

Светлая памяць аб Савеліі Паўлаве надоўга захаваецца ў памяці тых, хто яго ведаў і хто з ім працаваў.

Саюз пісьменнікаў Беларусі