
Вам ад 18 да 30 год, у Вас ёсць творы – вершы ці проза, набеларускай ці рускай мове – не друкаваныя раней, але яркія, таленавітыя і годныя апублікавання?
У такім выпадку – далучайцеся да літаратурнага конкурсу “Першацвет”! І хай Вашыя творы квітнеюць на кніжных старонках, як самыя пекныя першацветы.
Але спяшайцеся: да 30 кастрычніка дашліце свае творы (а таксама – запоўненую заяўку ўдзельніка) на электронны адрас projects.zviazda@gmail.com
Падрабязнасці, узор заяўкі і інструкцыю можна лёгка адшукаць па спасылцы: http://sozvuchie.by/proza/item/286-pershatsvet-2017.html
За падзеямі “Першацвета” зацікаўленыя змогуць сачыць тут, на старонцы нашага вечна маладога часопіса: https://vk.com/club75787481
Мы будзем расказваць пра канкурсантаў, пра журы, пра конкурсныя этапы ды іншыя цікавосткі.
Таму – заставайцеся з намі.
Ваша “Маладосць”
Маргарыта ЛАТЫШКЕВІЧ