Светлай памяці паэтэсы Эльвіры Ярчак


Светлай памяці паэтэсы Эльвіры Ярчак

19.12.2023                                                          Новости


 

Пайшла з жыцця паэтэса Эльвіра Іванаўна Ярчак. Свой жыццёвы шлях яна прысвяціла настаўніцкай працы. Была ўзнагароджана медалём «Ветэран працы» і знакам «Выдатнік народнай асветы». З дзяцінства пісала вершы, якія пасля друкаваліся ў «ЛіМе», «Настаўніцкай газеце», «Мінскай праўдзе», увайшлі ў розныя калектыўныя зборнікі. З-пад пяра Эльвіры Ярчак выйшлі кнігі паэзіі «Рэха ХХ стагоддзя», «Вернасць» і іншыя. Яна была актыўным членам Мінскага абласнога аддзялення СПБ з 2017 года.

Калегі па пяру шчыра спачуваюць родным, блізкім і сябрам Эльвіры Іванаўны, смуткуюць і выказваюць словы падтрымкі.

 

Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси