Анатоль Бензярук адзначае 55-гадовы юбілей!


Анатоль Бензярук адзначае 55-гадовы юбілей!

04.01.2024                                                          Віншуем


Анатоль Расціслававіч БЕНЗЯРУК нарадзіўся 4 студзеня  ў 1969 годзе ў вёсцы Бастынь Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Жыве ў горадзе Жабінка Брэсцкай вобласці, працуе ў раённай газеце “Сельская праўда”. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2007), Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы (2009) і Беларускага саюза журналістаў (2012), ганаровы член СПБ (2014). Аўтар 13 кніг. За кнігу “Свята для сэрца”, прызнаную лепшай кнігай для дзяцей 2009 года, стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка, заснаванай Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам; пераможца і прызёр шматлікіх творчых конкурсаў. Праца пісьменніка адзначана ганаровым знакам “За вялікі ўклад у літаратуру”, шматлікімі дыпломамі і граматамі.

Паважаны Анатоль Расціслававіч! У гэты  святочны зімовы дзень прыміце, калі ласка, самыя сардэчныя нашы віншаванні з Вашым Днём нараджэння! Прыгожае свята… Прыгожы ўзрост…

Мы ад усяго сэрца жадаем Вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, бясконцага натхнення і новых цікавых кніг! А яшчэ плёну і радасці, веры ў самае светлае ды добрае!

Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі