04.01.2024 З юбілеем!
Нядаўна сямідзесяцігадовы юбілей сустрэў паэт, празаік і публіцыст Змітрок Марозаў.
Нарадзіўся Дзмітрый Дзмітрыевіч 2 студзеня 1954 года ў пас. Язбы Крупскага раёна Мінскай вобласці. Закончыў агранамічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках (1975). Працаваў у сельскай гаспадарцы, камсамольскіх органах, у Дзяржаграпраме Беларусі, памочнікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
Першы верш надрукаваў у 1977 г. у быхаўскай раённай газеце “Маяк Прыдняпроўя”. Аўтар многіх паэтычных кніг, у тым ліку – “Пад небам бусліным”, “Агонь і жыта”, “Хлеб і памяць”, “Хлебны верасень”, “Прадчуванне”, “Апакаліпсіс душы”, “Залатая кніга беднага”, “Ачышчэнне сяўбой”, “Сын чалавечы” і іншых. Лаўрэат некалькіх літаратурных прэмій.
Жадаем Дзмітрыю Дзмітрыевічу моцнага здароўя, новых творчых поспехаў, вялікага шчасця.
Прэзідыум ГА “СПБ”