У Аляксандра Карлюкевіча – юбілей!


У Аляксандра Карлюкевіча – юбілей!

08.01.2024                                                          З юбілеем!


Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Мінскага абласнога аддзялення СПБ Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч адзначае 60-гадовы юбілей. Пісьменнік, журналіст, публіцыст, краязнаўца, дзяржаўны дзеяч, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”, дырэктар – галоўны рэдактар выдавецкага дома “Звязда” – яго публіцыстычныя нарысы і літаратурна-краязнаўчыя даследаванні шырокавядомыя аматарам айчыннай літаратуры, гісторыі і культуры а таксама замежным чытачам. Творчасць Аляксандра Мікалаевіча ў першую чаргу прысвечана роднай Беларусі, і нават яго дзіцячыя творы цесна звязаныя з Радзімай.

Сардэчна віншуем юбіляра са святам!

Жадаем Аляксандру Мікалаевічу моцнага здароўя, нястомнасці і творчага настрою! Няхай натхненне дапамагае ствараць новыя мастацкія шэдэўры!