01.02.2024 Новости
У сталічнай ў бібліятэцы №22 у літаратурным аб’яднанні “Шчырасць” прайшла творчая сустрэча з Заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь, карэспандэнтам БелТА, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, намеснікам старшыні Таварыства дружбы “Беларусь – Кітай” – Алінай Грышкевіч.
У зале сабраліся чытачы кніжніцы, а таксама – паэтэса, кандыдат у члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Ірына Захарава і паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Анастасія Кузьмічова.
Кіраўнік аб’яднання, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт, празаік, перакладчык, публіцыст, лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій, Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Міхась Пазнякоў прадставіў госцю, як чалавека патрыятычнага, які вельмі любіць сваю Радзіму, перажывае за яе будучыню, чалавека цалкам аддадзенага сваёй працы.
Аліна Тадэўшаўна працавала карэспандэнтам, загадчыкам аддзела раённай газеты “Пухавіцкія навіны”, з 2001 года ‒ аглядальнік БелТА. На працягу больш за 20 гадоў актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі праектаў, звязаных з папулярызацыяй творчасці айчынных і замежных дзеячаў культуры, якія маюць беларускія карані. Ініцыіраваны і рэалізаваны з яе ўдзелам многія культурныя і інфармацыйныя праекты.
За творчыя і грамадскія дасягненні ўзнагароджана медалём “За працоўныя заслугі”. Высокага звання Ганаровы журналіст удастоена за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад і дасягненні ў сферы культуры. Не аднойчы наведвала Кітайскую Народную Рэспубліку, аб чым пісала ў беларускіх газетах і часопісах. З’яўляецца складальнікам і сааўтарам зборніка “Китай глазами белорусов”, які ўбачыў свет у 2012 годзе і быў выдадзены ў Беларусі і Кітаі.
У 2022 годзе выйшла яе кніга “Лёсы жанчын ‒ лёс адзінай Беларусі”, у якой яна адлюстравала партрэты нашых сучасніц. Кніга выйшла на чатырох мовах ‒ рускай, беларускай, англійскай і кітайскай. Па словах Аліны Грышкевіч, яе гераінь аб’ядноўваюць пачуццё патрыятызму, высокая духоўнасць, маральныя прынцыпы, жаданне ствараць для роднай Беларусі, незалежна ад узросту і сацыяльнага статусу. Гэта аўтарскі публіцыстычны праект, які быў прымеркаваны да Году міру і стварэння, а таксама быў намініраваны на Нацыянальную літаратурную прэмію Беларусі 2023 года. Да выхаду ў друк рыхтуецца другая частка кнігі.
У завяршэнні вечара выступіла паэтэса Ірына Захарава, якая прачытала свае вершы пра родны дом, пра жыццё, пра каханне.
Госці таксама адказалі на шматлікія пытанні слухачоў.
Загадчык бібліятэкі Каржанеўская А.М.
Фота ‒ Мацвеева А.В.
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси