![«…Каб зырчэў вясёлкава ўвесь год»](assets/cache/images/2024/550x-05.02.2024-4.dbd.jpg)
05.02.2024 Новости
Першы дзень лютага стаў запамінальным для вучняў 5 класа Беражноўскай СШ Столінскага раёна. Рабяты наведалі Цэнтр ганчарства в. Гарадная, дырэктарам якой з’яўляецца майстар ганчарнай справы, цудоўны паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Васіль Казачок.
У кнізе Васіля Казачка “Я веру!” ёсць асобны раздзел, прысвечаны “месяцам-братам”, якія працуюць цэлы год і маюць прыгожыя назвы “Дваннаццаць месяцаў – дванаццаць скарбаў”. Так і чалавек – увесь год у працы ды ў цікавых адкрыццях, бо прырода не перастае яго здзіўляць.
Васіль Андрэевіч прачытаў вучням свае вершы, даў майстар-клас па ганчарстве, падарыў незабыўныя эмоцыі, захапленне справай і словам! Магчыма, першы паэтычна-краязнаўчы ўрок дапаможа вучням знайсці свае шляхі ў творчасці, будучых прафесіях, замацуе сувязі з родным краем, якія трымаюцца на захаванні традыцый.
Васіль Казачок
Люты
Люта лютуе люты,
Снежныя круціць дымы.
Тысячай звонкіх лютняў
Ладзіць фінал зімы.
Струны іх стогнуць і плачуць.
Снегам віхурыць згары.
Ў снежнай імпрэзе танчасць
З дрэвамі ў лад ліхтары.
Днямі, начамі чорнымі
На земляным таку
Круціць нябачныя жорны,
Снежную меле муку.
Зрэдзьчас прыціхне, змякчэе,
Зменіць характар свой –
Сціхнуць вятры і завеі,
Неба заўсмешыць вясной.
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси