Нагодай для сустрэчы з Мікалаем Андрэевічам у Выдавецкім доме «Звязда» стаў выхад у Мінску яго чарговай кнігі — рамана «Генералы сорак першага года». Твор з’яўляецца працягам рамана «Брестские врата», які таксама пабачыў свет у Выдавецкім доме «Звязда». І першая, і другая кнігі захапілі ўвагу чытачоў. Па раману «Брестские врата» прайшла прэзентацыя ў мінскай кнігарні «Светач». Пра кнігу шырока пісалі ў беларускім перыядычным друку.
«Мы хацелі б разам з Мікалаем Чаркашыным праехаць з прэзентацыяй цыкла яго ваенных раманаў па ўсёй краіне, — сказаў на сустрэчы дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда», старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч. — Ужо ёсць дамоўленасці пра сустрэчы ў розных бібліятэках, музеях, іншых установах культуры. Раманы Мікалая Андрэевіча прысвечаны падзеям 1941 года на тэрыторыі Беларусі, першым дням Вялікай Айчыннай вайны».
Дарэчы, М. Чаркашын — і член Саюза пісьменнікаў Беларусі, а таксама член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Зараз да выхаду ў свет у «Звяздзе» рыхтуецца новы твор расійскага пісьменніка, які прадоўжыць тэму адлюстравання падзей першых дзён Вялікай Айчыннай, распачатую ў кнігах «Брестские врата», «Генералы сорак першага года».
Кастусь ХАДЫКА
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси