
20.02.2024 Новости
Сваё працоўнае жыццё Валянціна Аркадзьеўна прысвяціла прафесіі, абранай яшчэ ў юнацтве і атрыманай у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, на факультэце бібліятэказнаўства і бібліяграфіі.
Але не толькі праца звязала з літаратурай далікатную рамантычную па натуры дзяўчыну, але яшчэ і нязгаснае імкненне разважаць, выкладаць свае думкі ў вершах, распавесці аб тым усяму свету і быць пачутай.
У 2018 годзе выходзіць яе аўтарская кніга для дзяцей "Дзве кішэні", а з 2019 года Валянціна Шырынава - член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Неаднаразовы дыпламант літаратурных фестываляў і конкурсаў, запатрабаваны ў чытацкім асяроддзі аўтар, з задавальненнем сустракаецца з дзецьмі і моладдзю, яе паэзія - упрыгожванне розных перыядычных выданняў, паэтычных сустрэч і свят.
Ад імя Саюза пісьменнікаў Беларусі Валянціну Аркадзьеўну віншавалі старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА "СПБ" Тамара Іванаўна Краснова-Гусачэнка, члены Саюза пісьменнікаў Беларусi; Мікалай Уладзіміравіч Намеснікаў, Лiдзiя Рыгораўна Пiскун, Васiль Васiльевiч Калтуноў і вядома калектыў бібліятэкі.
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси