Дню роднай мовы была прысвечана сустрэча з Людмілай Кебіч у гродзенскай сярэдняй школе № 40


Дню роднай мовы была прысвечана сустрэча з Людмілай Кебіч у гродзенскай сярэдняй школе № 40

20.02.2024                                                          Новости


19 лютага па запрашэнні Гродзенскай сярэдняй школы № 40 імя В. І. Крэмко тут перад старшакласнікамі выступіла беларуская паэтэса Людміла КЕБІЧ. Сустрэча была прысвечана Сусветнаму дню роднай мовы.

 

 

Сустрэча з пісьменнікам – гэта неардынарная падзея, якая абавязкова застанецца ў памяці кожнага.

 

 

У панядзелак, 19 лютага 2024 года для вучняў 7-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 40 г. Гродна імя В. І. Крэмко» ў літаратурнай гасцёўні прайшла сустрэча з гродзенскай паэтэсай, празаікам і публіцыстам, старшынёй Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілай Антонаўнай Кебіч.

 

 

Паэтэса адразу наладзіла са школьнікамі кантакт, бо добра ведае, што цікавіць сучасных школьнікаў. Людміла Антонаўна чытала вершы, жарты, загадкі, адказвала на пытанні слухачоў, таму добразычлівая атмасфера і задавальненне віталі ў час сустрэчы ў літаратурнай гасцёўні.

 

Крыніца:

тэлеграм-канал

СШ № 40 г. Гродна імя В. І. Крэмко

 

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси