Дзень роднай мовы ў творчай лабараторыі гродзенскай пісьменніцы-педагога Ліны Багданавай


Дзень роднай мовы ў творчай лабараторыі гродзенскай пісьменніцы-педагога Ліны Багданавай

23.02.2024                                                          Новости


У Сусветны дзень роднай мовы прайшла святочная сустрэча ў літаратурнай лабараторыі члена СПБ, гродзенскай пісьменніцы-педагога Ліны Багданавай (Галіна Богдан).

 

 

21 лютага творчыя эксперыменты ў літлабараторыі Ліны Багданавай адбыліся ў фармаце турніру перакладчыкаў. Трэцякласнікі Гродзенскай сярэдняй школы № 12 імя В. У. Бабко знаёміліся з галоўнымі героямі кнігі пісьменніцы «Як маленькія сябры найвялікшы скарб шукалі», перакладалі асобныя фразы, шукалі ў слоўніках трактаванне незнаёмых слоў.

Пры дапамозе кнігі Галіны Анатольеўны юным даследчыкам удалося вызначыць самыя галоўныя скарбы Беларусі і падзяліцца найбольш значнымі словамі на роднай мове.

 

САЮЗ ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ

Гродзенскае абласное аддзяленне

 

www.pisateli.by

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси