“Калі душа радок дыктуе…” – літаратурна-музычная імпрэза ў межах літаратурнага клуба “Шчырасць”


“Калі душа радок дыктуе…” – літаратурна-музычная імпрэза ў    межах літаратурнага клуба “Шчырасць”

01.11.2017                      Новости 


«Я научила женщин говорить…»

А. Ахматова 

 

У літаратурным клубе “Шчырасць” пры публічнай бібліятэцы №22 прайшоў паэтычны вечар “Калі душа радок дыктуе…”, які сабраў цеснае кола маладой таленавітай аўдыторыі,прыхільнікаў прыгожага пісьменства, людзей неабыякавых да праблем сённяшняга дня.Сярод іх–курсанты БНТУ ваенна-тэхнічнага факультэта, навучэнцы  сярэдняй школы №9, сталыя чытачы кніжніцы.

Галоўнымі гераінямі  нашай літаратурна-музычнай імпрэзы сталі маладыя жаночыя галасы беларускай паэзіі,яскравыя і даравітыя, лаўрэаты рэспубліканскага конкурса “Таленты Беларусі” ў галіне літарауры  Настасся Каротчыкава, Кацярына Роўда, Кацярына Стройлава.

Падчас вечарыны можна было пазнаёміцца з выстаўкай кніг і твораў паэтак,  падрыхтаванай супрацоўнікамі чытальнай залы  бібліятэкі.

Шчыры, кранальны аповед пра кожную ўдзельніцу імпрэзы падарыла публіцы загадчык бібліятэкі Наталля Ярашэвіч.Музыка і паэзія сустрэліся сёння.Сапрыўдным сюрпрызам для публікі атрымалася выступленне студэнткі экалагічнага універсітэта імя Сахарава і адной з актыўных удзельніц клуба аматараў мастацкага слова “КЛУмБа” пры фундаментальнай бібліятэцы БГУ Марыі Чакрыгінай. Марыя не толькі выдатная спявачка, але сама піша вершы. У выніку гэтай сустрэчы атрымалася ўсё вельмі гарманічна і  прыгожа. Пасля на імправізаваную сцэну выйшла таленавітая паэтка, студэнтка факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, лаўрэат літаратурных конкурсаў “Славянскі калейдаскоп” 2015, 2016 і 2017 гг., “Автограф – 2016”,прэміі асацыяцыі аховы інтэлектуальнай уласнасці “БелБренд” -“Таленты Беларусі” ў галіне літаратуры за 2016 год, пераможца VI рэспублiканскага конкурсу маладых паэтаў "Мы рождены для вдохновенья"( Брэст, 2017) - Настасся Каротчыкава. Настасся дэкламавала вершы: “Снег”, “Поездка в полночь в полупустом вагоне”,  “Корабли”са свайго дэбютнага зборніка “До минор”.Яе творы пранікнёныя і шчырыя, аб асабістым, але пры гэтым актуальныя для кожнага. Аб пошуку сябе ў сабе, аб усведамленні сваіх унутраных патрэбаў і пра важнасць пабудовы гарманічных адносін з самім сабой.

Вельмі яскрава і зычна гучала беларускае слова з вуснаў Кацярыны Роўда. Кацярына – студэнтка філалагічнага факультэта Беларускага Дзяржаўнага ўніверсітэта, працуе бiблiятэкарам у фундаментальнай бiблiятэцы БДУ, уваходзiць у склад актыву клуба аматараў мастацкага слова "КЛУмБа", кiраўнiк праекта "КАРАНI", лаўрэат конкурсу "Славянскi калейдаскоп" 2014-2017гг., "Автограф-2016", лаурэат рэспублiканскага конкурсу "Таленты Беларусi" у галіне літаратуры, фiналiстка рэспублiканскага конкурсу "Брамамар" (2016), фiналiстка нацыянальнай лiтаратурнай  прэмii у намiнацыi "Лепшы дэбют". З 2017 года  - член Саюза пісьменнікаў Беларусі.  Яна чытала кампазіцыю вершаў: “Мова”, “Валожыншчына”, “У акенцы гэтым…” з паэтычнага зборніка “Водар белага наліву”. Творы аўтаркі напоўнены  душэўным цяплом і святлом да сваёй сям’і, родных, блізкіх. Пейзажная лірыка кранае  любоўю да роднага краю, родных мясцін, прыроды.

Высока, мудра і кранальна  ліліся паэтычныя радкі “Ангел-хранитель”, “Горит огонь. Резные язычки”, “Друг” маладой паэтэсы Кацярыны Стройлавай з яе зборніка “Тернистый путь”. Паэзія - гэта вышэйшая праява літаратуры, а ўсё вышэйшае - ад Бога. Таму і вершы яе пра духоўнае. Кацярына скончыла Інстытут тэалогіі імя святых Мефодія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пераможца літаратурнага конкурсу “Славянскі калейдаскоп” сярод студэнтаў БДУ у намінацыі “Душа грустит о небесах”, лаўрэат рэспубліканскага конкурса “Таленты Беларусі” 2016 годаў галіне літаратуры, фіналістка нацыянальнай прэміі 2016 года ў намінацыі “Лепшы дэбют”. Аўтар кніг “Тернистый путь” і “Палитра жизни”.

Адно выступленне змяняла другое, і так утульна, цёпла і сардэчна было ў зале…

Раіса ГРАБЛЮК