
25.02.2024 Новости
СМАРГОНЬ. Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь перад пагранічнікамі Смаргоншчыны выступіла член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэса Ала Клемянок.
Нагадаем, што ўжо некалькі гадоў існуе Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным пагранічным камітэтам Рэспублікі Беларусь і Грамадскім аб’яднаннем «Саюз пісьменнікаў Беларусі». У рамках гэтага супрацоўніцтва рэгулярна адбываюцца выступленні пісьменнікаў Гродзенскай вобласці перад ахоўнікамі дзяржаўнай мяжы, сумесныя творчыя мерапрыемствы.
Выступленне Алы Леанідаўны Клемянок адбылося ў вучэбным цэнтры Інстытута пагранічных войскаў. У праграме літаратурнага мерапрыемства гучалі вершы і песні паэтэсы ў аўтарскім выкананні. Акрамя гэтага наша калега прапанавала вайскоўцам віртуальны экскурс па гістарычных мясцінах Смаргонскага раёна. Апавядала пра гісторыю Крэўскага замка, пра слынных грамадскіх дзеячоў і творцаў, як князь Ягайла, палітык і кампазітар Міхал Клеафас Агінскі, паэт-дэмакрат і сялянскі адвакат Францішак Багушэвіч, а таксама згадвала сучасных пісьменнікаў Смаргонскага краю Мар’яна Дуксу, Алеся Жамойціна і іншых.
На сустрэчы з паэтэсай-краязнаўцай, аўтарам і выканаўцай песень прысутнічалі вайскоўцы тэрміновай службы пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь.
Выступленне было ўспрыняла аўдыторыяй з цікавасцю, вельмі цёпла і прыязна. Ала Леанідаўна атрымала запрашэнне выступіць тут яшчэ.
САЮЗ ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ
Гродзенскае абласное аддзяленне
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси